раскалашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго-што.

Разм. Разбіць, растрапаць. Валейбольнага мяча не было. Яго за зіму раскалашмацілі меншыя Тарабаны. Навуменка. // Разбіць, разграміць у бойцы. [Сяляне:] — Мы звяжамся там з партызанамі і разам раскалашмацім пару камендатур. Галавач. — Эх, была б рацыя, — уздыхнуў Сяргей. — Зараз жа паведамілі б нашаму камандаванню, дзе .. [нямецкіх лётчыкаў] асінае гняздо. Тут іх і раскалашмацілі б... Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Пхаючы, размясціць па розных месцах, парассоўваць.

Р. рэчы па паліцах.

2. што. Набіваючы чым-н., прымусіць раздацца; разбіць.

Р. яблыкі па кішэнях.

|| незак. распі́хваць, -аю, -аеш, -ае і распіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Разбу́таны, розбу́таны ’растрапаны’ (ТС), параўн. балг. розбу́тан ’расхістаны’, славен. razbutati ’растаўчы, разбіць’, што да прасл. *butati ’піхаць, біць’ (ЭССЯ, 3, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вдре́безги нареч. ушчэ́нт;

вдре́безги пья́ный разг. ушчэ́нт п’я́ны;

разби́ть вдре́безги разбі́ць на дру́зачкі (ушчэ́нт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъе́здить сов.

1. (объездить) разг. аб’е́здзіць, вы́ездзіць;

2. (испортить ездой) з’е́здзіць; (дорогу) раз’е́здзіць; разбі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расщёлкать сов.

1. (расколоть щелкая) разлуза́ць;

2. перен. (подвергнуть критике), прост. разне́сці, распатро́ніць, разбі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разда́тьII сов. (расширить сапоги на колодке) разда́ць, разбі́ць, расцягну́ць; (расширить платье) расшы́рыць, пашы́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наразбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Разбіць, раскалоць (ударамі) вялікую колькасць чаго‑н. Наразбіваць талерак.

2. Растрэсці, раскінуць многа чаго‑н. Наразбіваць сена ў пракосах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., што.

Разм.

1. Сапсаваць хвастаннем, размачаліць. Расхвастаць пугу.

2. Разбіць, раскалаціць. Джвучка, апрануўшыся, ссоўваў у качарэжнік аскалёпкі: — Такую пасудзіну расхвастаў... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разваява́ць (рузвуюва́ць) ’разбурыць, раскідаць, растрэсці, пабіць’ (Юрч.), развоева́цьразбіць, раскідаць, растрэсці’, разваява́ны ’сапсуты, парваны’ (Сцяшк.), развоёваный ’разбіты, раскіданы’ (Нас.). Ад раз- і ваява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)