фешэне́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які адпавядае патрабаванням найлепшага густу і моды; элегантны, вытанчана-прыгожы, раскошны. Фешэнебельны курорт. □ Уздоўж набярэжнай Схевенінгена стаяць фешэнебельныя атэлі, рэстараны, магазіны. Мележ.

[Англ. fashionable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыганчу́к, ‑а, м.

1. Хлопец або падлетак цыганскага паходжання.

2. Смуглы, падобны на цыгана. Іван — вясёлы. Дый прыгожы, як цыганчук які, кучаравы і чарнавокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгажо́сць ж.

1. красота́; милови́дность;

2. изя́щество ср.;

1, 2 см. прыго́жы;

3. (общее понятие) красота́;

4. (мнимая внешняя красота) краси́вость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́кны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыгожы. Пекныя ўзоры Тчэ кляноў задумны лістапад. Куляшоў. Панна Анэта мела чорныя, вельмі зваблівыя вочы і яшчэ больш зваблівыя, пекныя вусны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́т, -у, Ма́це, м.

1. гл. накатаць.

2. Рад бярвён, жэрдак і пад., насланых наверх або пад нізам чаго-н.; насціл.

Бліндажу тры накаты.

3. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой-н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.), а таксама ўзор на сценах.

Прыгожы н.

|| прым. нака́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пазорныпрыгожы, відны, статны’ (Гарэц., Бяльк., Янк. БП, Янк. I, Шн., Нар. лекс.), ’той, хто непрыстойна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ), пазу͡орныпрыгожы’ (Федар. VII). Рус. позорный ’непрыстойны, ганебны’, ст.-рус. позорный ’непрыстойны, ганебны’, польск. pozorny ’уяўны, які задаецца’, чэш. pozorný ’уважлівы’, славен. pozóren ’уважлівы’, балг. позо́рен. Прыметнік на ‑n‑ ад слав. pozorъ ’увага; ганьба’. Далей гл. зорыць, зрэнкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нявы́гадны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае прыбытку, даходу, выгады. Эканамічна нявыгадная справа. □ [Максім] быў досыць прыгожы хлопец і сярод паненак лічыўся цікавым кавалерам, хоць і нявыгадным жаніхом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакенба́рды, ‑аў; адз. бакенбарда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. [Марыя:] — Ён [майстар], малады і прыгожы, носіць такія дзівосныя бакенбарды. Лынькоў.

[Ням. Backenbart.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хупа́вы, ‑ая, ‑ае.

Прыгожы, спрытны. Дзіва дый годзе: неаднойчы ён бачыў Зосю і толькі цяпер угледзеў такою, якая яна ёсць — стройную, хупавую і, галоўнае, добрую-добрую. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругля́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Круглаваты, акруглены. Ніна зняла расшыты кажушок, скінула касынку; яе круглявы твар з кірпатым носікам і вялікімі цёмна-блакітнымі вачамі стаў яшчэ больш прыгожы. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)