салаве́й, -лаўя́, мн. -лаўі́, -лаўёў, м.

1. Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

Ля рэчкі зацёхкаў с.

2. перан. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым голасам, выключным вакальным майстэрствам (разм.).

3. перан. Пра гаваруна, балбатуна, які прыгожа гаворыць, многа абяцае (іран.).

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, з захапленнем.

|| ласк. салаве́йка, -і, мн. -і, -аў, м. і сало́ўка, -і, мн. -і, -аў, м. (нар.-паэт.).

|| прым. салаўі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талісма́н, ‑а, м.

Паводле забабонных уяўленняў — прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу. У пацвярджэнне таго, што было сказана,.. [Лабановіч] дастаў свой «талісман» — акуратна і прыгожа напісаны карэспандэнцкі білет. Колас. [Уладзік:] — Адзін капітан, звалі яго Ларсен, меў такі талісман, то яго карабель ніякага шторму не баяўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўзбо́ч, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго‑н. Трашчыць касцёр, і бульба варыцца, Табун стрыножаны — наўзбоч. Сербантовіч.

2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго‑н. Наўзбоч гаю дзве бярозы ды з дубочкам маладым абняліся так прыгожа на ўзгорачку крутым. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хват, ‑а, М хваце, м.

Разм. Бойкі, спрытны чалавек. Пшэбора — дзеяч з пастарунка, Не проста дзеяч — хват і зух. Колас. [Валейбалісты] лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а ўсім сваім выглядам быццам крычалі: вось якія мы хваты, толькі паглядзіце на нас! Карпюк.

•••

Хват-баба гл. баба ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наперако́с, прысл.

Разм.

1. Коса ў адносінах да чаго‑н. Дзверы пайшлі наперакос.

2. перан. Не так, як трэба, як заўсёды. Прыгожа і ў дастатку жыў Глінчакоў. А пасля вайны ўсё пайшло ў яго неяк наперакос. Ракітны. Дзяўчына была сумная, думала аб тым, што яе жыццё пайшло наперакос. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куфэ́рак, ‑рка, м.

1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну. Чорны.

2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак. Чарнышэвіч. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэа́льна, прысл.

1. Прысл. да ідэальны (у 2, 3 знач.).

2. (у спалучэнні з дзеясловам). Вельмі добра, дасканала. Праекты таксама выглядалі ідэальна і прыгожа. Карпаў. // (у спалучэнні з прыметнікам). У вышэйшай ступені, абсалютна, зусім. Вудзільна, якім карыстаюцца пры лоўлі з паплаўком, павінна быць моцным, пругкім і ідэальна прамым. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эх, выкл.

Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты. Скрыган. Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. [Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бра́ў, -ра́ла; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Адзець прыгожа, лепш, чым звычайна; упрыгожыць.

П. галаву кветкамі.

2. што і без дап. Прывесці ў парадак.

П. у хаце. П. на стале.

3. што. Прыняць адкуль-н.

П. посуд са стала.

Прыбраць да рук каго-што (разм.) — цалкам падпарадкаваць сабе каго-н. або завалодаць чым-н., захапіць сабе што-н.

|| незак. прыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і прыбіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бры́нды ’аборкі ў шырокіх рукавах’ (Гарэц.), ’абрыўкі на абрубцы, аблямоўцы вопраткі, на падоле’ (КЭС), бры́нда, бры́нджа ’аборка’ (Касп.), бры́нды ’шырокія фалды, складкі’, бры́нджы, бры́нжы, брындзю́лька (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брынды ’шырокія рукавы сялянскага святочнага адзення’. Этымалогія Фасмера, 1, 222–223 (услед за Бернекерам, 93), зусім не пераконвае (гл. бры́ндаць). Лепш Брукнер, 43, які зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować sięпрыгожа апранацца’, але першакрыніца слоў застаецца невядомай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)