Во́бач ’убаку; побач’ (Нас., Касп., КЭС, КТС). Рус. о́бочь, укр. о́біч ’тс’. Ад вобак пры дапамозе суф. ‑ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́ля ’каля, побач’ (Бес.), параўн. укр. піля ’тс’. Усе да укр. біля ’тс’ або стараж.-рус. подьлі ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шча́сце, -я, н.
1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.
Сямейнае ш.
Іх шчасцю не было канца.
2. Поспех, удача.
Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.
Яго ш., былі побач людзі, выратавалі (у знач. вык.: яму пашанцавала).
◊
На шчасце —
1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.);
2) у знач. пабочн. сл. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разнале́ссе, ‑я, н.
Лес, у якім растуць розныя пароды дрэў. Вада блізка — калодзеж на ўскраіне вострава — там, дзе сасняк пераходзіць у разналессе, і рачулка балотная побач. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ду, прысл.
Разм. Наўцёкі. Дзеці кінуліся ходу. / у знач. вык. Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цаца́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Птушка атрада курыных. Даўно хацелася .. [Мітрафану], каб побач з індыкамі і звычайнымі курамі пахаджвалі па двары і цацаркі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыфрава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі. Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прэд (прэш) ’перад’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. предъ, побач з передъ, передо ’тс’ (Альтбаўэр). З польск. przed ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бак ’побач; убаку’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., КТС). Рус. о́бок, польск. obok, в.-луж. wobok. З о‑ і бок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ўздаль ’уздоўж і побач, паралельна’ (Др.-Падб.). Ад далёка (гл.) з дапамогай прыставак по- і ўз‑ на ўзор прыслоўя наўздалёк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)