закруглі́ць, ‑круглю, ‑кругліш, ‑кругліць; зак., што.

1. Зрабіць круглым. Вострыя канты лапатачак трэба старанна закругліць асялком, а лёску на кручку змазаць.. клеем. Матрунёнак.

2. перан. Скончыць, завяршыць. — Мая брыгада першай.. закончыла ўсе работы. Закругліла, адным словам, гаспадарчы год, заняла першае месца. Пянкрат. На гэтым байку закруглю. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Змучыцца ад працяглай маркоты. — Даўно, вельмі даўно ўжо я ад цябе ліста не меў. І змаркоціўся ж я па гэтым моцна. Крапіва. Кожны раз, як дачка прыязджала дахаты, першае, што пытала маці — ці не змаркоцілася яе Танечка без бацькоў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н. нечаканае, часам недарэчнае, грубае і пад. Пераходаў аж уздрыгануўся ад нечаканасці, — ну і сказанула бабка. Краўчанка. Дагнаўшы жанчыну, Іван глянуў ёй у твар, .. і сказануў, што першае ўзбрыло на язык: — Куды, бабка, тэпаеш? Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста. «ЛіМ». Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прышэ́лец ’прышлы, чужы, нетутэйшы чалавек’ (ТСБМ), прышле́ц ’тс’ (Нас., Др.-Падб.). Укр. прише́лець, пришле́ць ’тс’, рус. прише́лец, пришлец ’тс’. Першае ўтворана ад асновы прошл. часу (прышо́ў) з суф. ‑елец (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49), другое ад пры́шлы (гл.) з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зача́так, ‑тка, м.

1. Першапачатковая форма чаго‑н., здольная да далейшага развіцця; зародак. Зачатак плода.

2. перан. Першае праяўленне, пачатак чаго‑н. Зачаткі культуры. □ Першым сур’ёзным зачаткам пралетарскай партыі ў Расіі быў створаны У.І. Леніным у 1895 годзе «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». «Полымя».

3. Астатак органа, які страціў сваё значэнне; рудымент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

май, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Пяты месяц каляндарнага года.

2. ‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру. І. Калеснік.

•••

Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.

[Лац. majus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслякастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У паслякастрычніцкі перыяд, калі Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала сваю дзяржаўнасць, пачынаецца новы этап у вывучэнні спадчыны Скарыны. Алексютовіч. Ужо ў першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе графіка не толькі пабыла «правы грамадзянства», але выйшла на перадавыя рубяжы беларускага савецкага мастацтва. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву. М. Стральцоў. Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канду́ктар ’праваднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск. konduktor, якое з франц. conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац. conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)