адтапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць (пра малако).

2. Ператварыць у вадкі стан; растапіўшы, расплавіўшы, аддзяліць адно рэчыва ад другога. Адтапіць сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Зрабіць прамым, без звілін, паваротаў і пад.; выпрастаць. Выпраміць канал, дарогу, прасеку, лінію.

•••

Выпраміць ток (спец.) — ператварыць пераменны электрычны ток у пастаянны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

1. Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу. Перамясіць гліну.

2. Замясіць нанава, яшчэ раз. Перамясіць цеста.

3. перан. Разм. Стаптаць, змясіць. Коні перамясілі сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асімілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

1. Прыпадобніць (прыпадабняць) сабе; ператварыць (ператвараць) адно ў другое, падобнае да яго.

2. Спец. Засвоіць (засвойваць). Асіміляваць вуглярод паветра. Асіміляваць умовы знешняга асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

действи́тельность

1. (реальность) рэчаі́снасць, -ці ж.;

преврати́ть возмо́жность в действи́тельность ператвары́ць магчы́масць у рэчаі́снасць;

2. (подлинность) сапра́ўднасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обороти́ть сов., прост.

1. (повернуть) павярну́ць;

2. (превратить) фольк. перавярну́ць (у каго); ператвары́ць (у што); абярну́ць (у каго, у што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Утварыць пену, ператварыць у пену. Стары пад’ехаў да купкі людзей, нешта растлумачыў ім. Праз хвіліну людскі ланцужок праскакаў да Равекі, успеніў ваду, выбраўся на сухое і папраставаў полем у бок Мілага. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператво́раны

1. превращённый, обращённый;

2. преображённый;

3. претворённый, воплощённый;

4. (у каго, што) фольк. превращённый, обёрнутый (в кого, что, кем, чем);

1-4 см. ператвары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.

2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)