дэманстраты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Задзірлівы, знарок падкрэслены. Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.

2. Звязаны з дэманстрацыяй (у 5 знач.). Паслаць групу пад.. камандай [Майбарады] на той бераг. Так? Яна зойдзе ў тыл, нападзе на батарэю... — Наробіць шуму. Пачне дэманстратыўную атаку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў. Шамякін. // Паслаць куды‑н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слаць¹, вы́шлю, вы́шлеш, вы́шле; вы́шлі; вы́сланы; зак., каго-што.

1. Паслаць адкуль-н.

В. ліст.

В. каго-н. насустрач госцю.

2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

В. са сталіцы.

|| незак. высыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. высыла́нне, -я, н. і вы́сылка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. вы́сылачны, -ая, -ае і высыльны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́цьпаслаць’, гл. слаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вучы́цца, вучу́ся, ву́чышся, ву́чыцца; незак.

1. чаму і з інф. Засвойваць якія-н. веды, навыкі, звычкі.

В. грамаце.

В. майстэрству.

В. быць самастойным.

2. Атрымліваць адукацыю, спецыяльнасць.

В. ў школе.

В. на настаўніка.

В. за слесара.

|| зак. вы́вучыцца, -вучуся, -вучышся, -вучыцца і навучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца.

|| наз. вучо́ба, -ы, ж. (да 2 знач.) і вучэ́нне, -я, н.

Палітычная вучоба.

Паслаць на вучобу каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць які-н. учынак.

П. высакародна.

2. Залічыцца куды-н.

П. ва ўніверсітэт.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паслаць па назначэнні (пра тое, што паведамляецца, перадаецца); быць дастаўленым куды-н.

Кніга паступіла ў продаж.

П. у шпіталь на лячэнне.

|| незак. паступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паступле́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. паслаць¹.

2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.

Паштовая п.

Прывёз вам пасылку ад родных.

Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.

|| памянш. пасы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.; разм.).

|| прым. пасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Пасылачная квітанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

под, ‑а, М ‑дзе; мн. пады, ‑оў; м.

Гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва. [Жанчына] сплюхнула цеста на лапату, звыклымі рухамі загладзіла буханку і таропка скінула на гарачы под печы. Стаховіч. [Пякарня] некалі яшчэ тут была, прыватная, трэба было печы перакласці, з новай цэглы пады паслаць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

препроводи́ть сов.

1. (кого, что) (отправить) адпра́віць, мног. паадпраўля́ць; (послать) пасла́ць, мног. папасыла́ць;

2. (провести, сопровождая) праве́сці;

3. (время) уст. праве́сці; праба́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)