універсітэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з рознымі прыродазнаўча-матэматычнымі і гуманітарнымі аддзяленнямі (факультэтамі).
Беларускі дзяржаўны ў.
2. Назва навучальных устаноў па павышэнні навукова-палітычных ведаў, адукацыі ў якой-н. галіне.
Вячэрні ў.
У. культуры.
|| прым. універсітэ́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
машэ́ннік, ‑а, м.
Несумленны чалавек, ашуканец, падманшчык. [Пісар:] — Не, брат Андрэй, гора таму, хто разумее жыццё навыварат і паддаецца на вудачку розных палітычных машэннікаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праскры́пцыя, ‑і, ж.
Гіст. У Старажытным Рыме — публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спісы асоб, абвешчаных па-за законам.
[Лац. proscriptio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свабодамы́снасць, ‑і, ж.
1. Свабодны, незалежны склад думак.
2. У дваранска-буржуазным грамадстве — крытычныя або адмоўныя адносіны да пануючых рэлігійных, палітычных поглядаў ці існуючага ладу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэало́гія, ‑і, ж.
Сістэма ідэй, уяўленняў, палітычных, філасофскіх, мастацкіх і інш. поглядаў, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас; светапогляд. Марксісцка-ленінская ідэалогія. Пралетарская ідэалогія. Буржуазная ідэалогія.
[Ад грэч. idea — паняцце і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальнаду́мства, ‑а, н.
Крытычныя або негатыўныя адносіны да пануючых палітычных, рэлігійных поглядаў, ладу. Праяўленнем вальнадумства, перадавых поглядаў Скарыны было выданне ім «Бібліі» на жывой народнай мове. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каалі́цыя, ‑і, ж.
1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.
2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.
[Лац. coalitus — аб’яднаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плебе́й, ‑я, м.
1. У Старажытным Рыме — чалавек ніжэйшага саслоўя, асабіста свабодны, але пазбаўлены першапачаткова грамадзянскіх і палітычных правоў.
2. У буржуазна-дваранскім жаргоне — чалавек не арыстакратычнага паходжання.
[Лац. plebejus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́зунг, ‑а, м.
1. Заклік, які выражае ў кароткай форме кіруючую ідэю, задачу, патрабаванне. Выставіць лозунг. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!». «Полымя». // Вядучы, галоўны прынцып чаго‑н. Праз усю дакастрычніцкую творчасць .. [Купала] пранёс, як сцяг, свой гуманістычны лозунг «людзьмі звацца». Івашын.
2. Плакат з такім заклікам. Прыбраная сцягамі, лозунгамі на шырокіх чырвоных палотнішчах .. электрастанцыя стаяла, нібы ў казцы. Шамякін.
[Ням. Losyng.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надбудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.
1. гл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана.
Цагляная н. дома.
3. Сукупнасць ідэй і поглядаў грамадства (палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх), адпаведных ім устаноў і ідэалагічных грамадскіх адносін, якія вызначаюцца эканамічным базісам і, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на яго.
|| прым. надбудо́ўчы, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)