залупі́цца, ‑луплюся, ‑лупішся, ‑лупіцца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца. Скура каля ногця залупілася.
2. Агаліцца, падняўшы плацце, спадніцу; загаліцца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгору. Плацце залупілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.
Верхнія пласты глебы.
Пласты каштоўных выкапняў.
2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).
Пласты насельніцтва.
Лексічны п.
◊
Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.
|| прым. пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Пластавая горная парода.
П. вугаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узгрэ́бціся і узграбці́ся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабянеся; пр. узгробся, ‑грэблася; зак.
Разм. Узлезці куды‑н. Цярэшка прашыўся каля самае сцяны, узгробся на ганак. Грахоўскі. // З цяжкасцю падняцца, устаць. Пётра ў куце першы ўзгробся на ногі, заенчыўшы, пачала ўставаць Дзёмчыха. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падняцца.
2. Мець кірунак, ісці ўверх, вышэй. Доўгія і вузкія, рознакаляровыя ад розных пасеваў палосы падымаліся на круты ўзгорак і канчаліся садамі. Шамякін. Калі дарога пачала падымацца ўгору, Гняды стаў. Чарнышэвіч.
3. Зал. да падымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца, задрацца ўгору — пра ўсё, многае. Пазадзіраліся наскі ў ботах. Пазадзіралася скура на пальцах. □ На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Навуменка.
2. Разм. Загаліцца — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
1. Выпрастацца, стаць роўным. Цвік адагнуўся.
2. Разагнуўшыся, падняцца; выпрастаць спіну. Напісаўшы, [Аўдоля] уздыхнула з палёгкай, быццам гоні жыта зжала, ад постаці адагнулася. Крапіва. Выпусціўшы з рук лейцы, [Наста] доўга стаіць у пяску, — не можа адагнуцца. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задра́цца 1, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑лася; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца ўгору. [Плывец] бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору. Колас. — Уй, — закрычыць, быццам ад страху, Аўдуля, а ў душы рада, смяецца, носік той кірпаты задзярэцца, вочкі прыжмурацца. Ермаловіч. // Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку). Плацце задралася. // Адарваўшыся, загнуцца ўгору; залупіцца (у 1 знач.). Кара на ліпе задралася.
2. Разм. Загаліцца, падняўшы плацце, спадніцу.
3. Павесці сябе задзірыста. Сымон адчувае сябе ніякава. Задраўся тады крыху, як былі ў Івана. Сташэўскі.
задра́цца 2, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑дралася; зак.
Пачаць драцца (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́вень, пе́ўня, мн. пе́ўні, пе́ўняў, м.
1. Самец курыцы.
2. перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).
◊
Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).
Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).
Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).
|| памянш. пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. крык.
П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узадра́цца, уздзяруся, уздзярэшся, уздзярэцца; уздзяромся, уздзерацеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, задрацца ўгору. Узадралася салома на страсе.
2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. Узадрацца на хвою.
3. перан. Груб. Рана прачнуўшыся, устаць, падняцца з пасцелі. Узадрацца да світання. □ Узадралася сяк-так, працерла вочы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка падняцца, узляцець уверх. Апоўнач у баку немцаў раптам ускінулася ўгару полымя і загрымеў выбух. Мележ.
2. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі, запытаннямі. — Чаму ж ты мяне не запісаў [у спіс па здачы хлеба], галава твая дубовы! — ускінуўся [Герасіменя] на Сямёна Макарэвіча. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)