падня́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падніму́ся
падыму́ся
падні́мемся
пады́мемся
2-я ас. падні́мешся
пады́мешся
падні́мецеся
пады́мецеся
3-я ас. падні́мецца
пады́мецца
падні́муцца
пады́муцца
Прошлы час
м. падня́ўся паднялі́ся
ж. падняла́ся
н. падняло́ся
Загадны лад
2-я ас. паднімі́ся
падымі́ся
паднімі́цеся
падымі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падня́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падня́цца, падыму́ся, пады́мешся, пады́мецца; падымі́ся і -німу́ся, -ні́мешся, -ні́мецца; -німі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

П. на чацвёрты паверх.

Рука паднялася.

П. па службовай лесвіцы (перан.; дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

П. з ложка.

3. Крануцца, рушыць.

Войскі падняліся ў атаку.

4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

П. на барацьбу з ворагам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

Вада ў рацэ паднялася.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца, павысіцца.

Прадукцыйнасць працы паднялася.

Цэны падняліся.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

Настрой падняўся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца.

Падняўся шум.

У стане ворага паднялася паніка.

Падняўся вецер.

|| незак. падыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і падніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1, 6—8 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 1, 2 і 5 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падня́цца сов.

1. в разн. знач. подня́ться; (о ценах, требованиях и т.п. — ещё) повы́ситься;

п. на гару́ — подня́ться на́ гору;

п. ўверх па Дняпры́ — подня́ться вверх по Днепру́;

рука́а́ся — рука́ подняла́сь;

п. з ло́жка — подня́ться с крова́ти;

вада́ ў рацэ́а́ся — вода́ в реке́ подняла́сь;

заку́пачныя цэ́ны ~нялі́ся — заку́почные це́ны подняли́сь (повы́сились);

дух ~ня́ўся — дух подня́лся;

гаспада́рка ~няла́ся — хозя́йство подняло́сь;

ве́цер ~ня́ўся — ве́тер подня́лся;

2. (вырасти) подня́ться;

за гэ́тыя гады́ сад ~ня́ўся — за э́ти го́ды сад подня́лся;

3. разг. (поднять край платья) заголи́ться;

п. на но́гі — подня́ться на́ ноги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падня́цца, ‑німуся, ‑німешся, ‑німецца і падымуся, падымешся, паднімецца; пр. падняўся, ‑нялася, ‑нялося; заг. падніміся і падыміся; зак.

1. Перамясціцца куды‑н. уверх; узысці. [Хмара] моўчкі вылез з машыны, моўчкі падняўся на ліфце і прайшоў у свой нумар. Васілевіч. Спачатку мы паблукалі каля волатаў-таросаў, а потым нам захацелася падняцца на сопку. Бяганская. // Праплыць нейкую адлегласць супраць цячэння. Падняцца ўверх па Дняпры.

2. Прыняць больш высокае становішча, прыпадняцца ўверх. Дзіцячая рука сутаргава паднялася і.. кранулася рудой шчаціністай шчакі салдата. Лынькоў. Кіра падбегла да.. [Арыны], абвіла шыю рукамі, паднялася на пальчыкі і пацалавала ў шчаку. Карпаў. // Перамясціцца ўверх, адкрываючы доступ для каго‑, чаго‑н. Шлагбаум падняўся. □ Зноў паднялася заслона, зноў, затаіўшы дух, усе сачылі за тым, што тварылася перад імі. Пальчэўскі. // перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча. Падняцца па службовай лесвіцы.

3. З’явіцца над гарызонтам, узысці. Было яшчэ рана, сонца толькі паднялося над лесам. Хомчанка. Над полем падняўся вялікі чырвоны месяц. Грахоўскі. // Узвышша над чым‑н., стаць відным на фоне чаго‑н. Раптам над мураванай агароджай, якой абнесен сад, падняліся дзве бялявыя галавы. Гарбук. // Распаўсюдзіцца над чым‑н., вышэй чаго‑н. (пра дым, туман і пад.). За рэчкаю, у лузе, падняўся туман. Шамякін. Над Сумлічамі падняўся слуп агню і дыму. Чорны.

4. Устаць на ногі. Рыгор падняўся і стаў у акне вагона. Гартны. Грузны шасцідзесяцігадовы генерал падняўся з дарагога скуранога крэсла і, цяжка адсопваючыся, прайшоўся па кабінеце. Якімовіч. // Прачнуўшыся, устаць з пасцелі. Зранку.. [Волька] старалася раней падняцца, з апаскаю глядзела на яго пасцель і скоранька адзявалася, пакуль .. [Уладзімір] не прачнуўся. Скрыган. // перан. Разм. Паправіўшыся пасля хваробы, пачаць хадзіць, рухацца. Прыход Зарубы, фельчара, памог Падняцца Януку. Цяпер ён мог, Хоць і трымаючыся за сцяну, З смалярні выйсці. Танк.

5. Устаўшы, рушыць з месца. Ваня радасна падняўся насустрач [гаспадару], нібы забыўшыся на сціпласць, працягнуў рукі. Кулакоўскі. Пад шчыльнай завесай агню партызаны падняліся ў атаку. Навуменка. // Узляцець. З трывожным крыкам паднялася з куп’я чародка маладых цыранак. Бажко. // перан. Перайсці да якіх‑н. актыўных дзеянняў. [Талаш:] — Не па сваёй волі, сокалы мае, туляемся мы па лясах. Паднялася на нас панская навала. Колас. [Іван Маеўскі:] — Увесь народ падняўся на супастата. Шамякін.

6. Пачацца, узнікнуць. Усе заціхлі, а потым адразу падняўся гоман. Колас. У стане ворагаў паднялася паніка. Гурскі. Узышло сонца.., адтала зямля, але падняўся сівер, працінаў холадам да касцей. Шамякін.

7. Павялічыцца ў росце, дасягнуць вышэйшага ўзроўню. — Па суседству з нашай сядзібай падняўся невялічкі хвойнічак. Лужанін. Хата пачынае набываць выгляд: падняліся сцены, прарэзаліся вокны, дзверы. Навуменка. // Павялічыцца ў аб’ёме; успучыцца, стаць рыхлым. Шчака ў Алены, як гарбуз, паднялася, а вачэй у Ганны зусім не відаць, пазапухалі. Ермаловіч. На правым баку календара заставаліся лічаныя лісточкі, а левы бок яго разбух, падняўся, як цеста на добрых дражджах. Арабей. // Стаць большым за існуючую або сярэднюю норму. Цэны падняліся. □ Жанчына добра запамятала незнаёмую, бо яе так пакусалі камары, што ў дзяўчыны паднялася тэмпература, і медсястра мусіла даваць ёй уколы. Карпюк. // перан. Вырасці, стаць дарослым. Як падрос, падняўся Янка, Як ганяць стаў ў поле стада, — На жалейцы граў дзень цэлы, А зязюлька кукавала. Купала. // перан. Дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця; стаць больш дасканалым. Мы за год памацнелі, Да новых Падняліся вышынь у жыцці. Калачынскі. [Сцяпан:] — Яна, брат, у нас паднялася. Звеннявая. Ракітны.

8. Наладзіцца, палепшыцца (пра што‑н. раней запушчанае, заняпалае). Гаспадарка паднялася. Дысцыпліна паднялася. // перан. Стаць больш бадзёрым (пра настрой).

•••

Падняцца (узняцца) на ногі — а) устаць з месца; б) пачаць хадзіць пасля хваробы. Нарэшце, [Рауберман] паправіўся, падняўся на ногі і паехаў да свайго грознага генерала. М. Ткачоў; в) стаць дарослым, самастойным.

Рука (не) падымецца; рукі (не) падымуцца гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падня́цца

1. (перамясціцца ўверх) sich erhben*; sich ufrichten (выпрастацца); ufstehen vi (s) (устаць);

2. (наверх) stigen* vi (s); hinufgehen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herufkommen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

3. (павялічыцца) stigen* vi (s), sich erhöhen;

4. (палепшыцца) sich verbssern;

5. (узнікнуць, пачацца) entsthen* vi (s), begnnen* vi; sich erhben*;

падняла́ся бу́ра ein Sturm erhob sich;

падня́ўся пыл der Staub wrbelte auf;

падняло́ся паўста́нне ein ufstand erhb sich;

5. (аб пасевах) ufgehen* vi (s);

падня́цца з пасце́лі (пасля хваробы) ufkommen* vi (s), auf die Bine kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падніма́цца гл. падняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падыма́цца гл. падняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взбугри́ться падня́цца гру́дамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повы́ситься павы́сіцца; узня́цца, падня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взметну́ться узня́цца, падня́цца; (вскочить) падско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)