хуліга́нства, -а, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

Пакараць за х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстравага́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Які звяртае на сябе ўвагу сваёй незвычайнасцю, своеасаблівасцю.

Э. касцюм.

Экстравагантныя паводзіны.

|| наз. экстравага́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капітуля́нцтва, ‑а, н.

Паводзіны капітулянта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́пства, -а, н.

1. Форма феадальнай залежнасці, блізкая да рабства.

2. зб. Халопы.

3. перан. Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбашы́рства, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі дэбашыра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

донжуа́нства, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі донжуана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

донкіхо́цтва, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі донкіхота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снабі́зм, ‑у, м.

Паводзіны, манеры сноба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узурпа́тарства, ‑а, н.

Паводзіны узурпатара; узурпацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благонра́вие ср., уст. до́брыя паво́дзіны; добрапрысто́йнасць, -ці ж.; вы́хаванасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)