Пры́кры, пры́крый, прі́крый, пры́клынепрыемны, брыдкі; крыўдны; надакучлівы, нязносны; прытарны, агідны; нясмачны’ (Нас., Нік. Очерки, Бес., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ; смарг., шальч., баран., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), пры́кра ’непрыемна, брыдка; крыўдна; надакучліва, нязносна; прытарна, агідна’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Бяльк., ТС), ’горка’ (Байк. і Некр.), прі́кра ’прыкра; горка’ (Бяльк.). Сюды ж з іншымі архаічнымі значэннямі: пры́кры ’стромы (бераг)’ (Мат. Гродз., Сцяшк.), пры́кры, пры́крый ’абрывісты, круты (бераг)’ (лід., іван., пін., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, ТС), прэ́кры, прэ́крый ’круты, стромкі (пра бераг)’, прэ́кро ’крута, стромка’ (Сіг., ЛА, 2). Таксама сюды ж вытворныя назоўнікі і дзеясловы, якія захоўваюць семантыку прыметнікаў: пры́красць, прікрысь, прікрысць ’непрыемнае пачуццё, непрыемнасць’ (Нік. Очерки, Ласт., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), пры́кросць ’прыкрасць, непрыемнасць’, ’круцізна, абрывістасць’, прыкрэ́ц ’круты бераг’ (ТС), са стратай каранёвага ‑р‑ пры́кун ’круты бераг’ (Мат. Гродз.); пры́крыць ’надакучваць; назаляць; рабіцца прытарным, агідным’ (Нас., Нік. Очерки, Байк. і Некр.), прыкрэ́ць ’рабіцца прытарным, больш салодкім’ (Нас.), прі́кріцца ’апрыкрыць, надакучыць’ (Бяльк.), пры́крыць ’рабіць непрыемнасці’ (ашм., Сл. ПЗБ); ст.-бел. прикрии, прыкрыи ’круты’, прыкрыинепрыемны’, прикритство ’строгасць, жорстскасць’ (Сл. Скарыны). Параўн. укр. при́крийнепрыемны; моцны, надзвычайны; рэзкі (пра колер); злы; круты; стромы’, рус. дыял. при́крый ’прытарны’, ’цяжкі, недаступны, недасягальны (пра шлях, работу і пад.)’, польск. przykry ’прыкры, аскомісты’, чэш. příkrý, славац. príkry ’прыкры, брыдкі, непрыемны, аскомісты, востры’. Узыходзіць да прасл. *prikrъ(jь) ’круты; востры, горкі; непрыемны; рэзкі і г. д.’, якое калі не спрадвеку было полісемічным, то набыло шэраг значэнняў (аб якіх падрабязна гл. Пятлёва, Этимология–1983, 43–45; тут таксама крытычны агляд папярэдніх версій і аналіз семантыкі) даволі рана, што, безумоўна, можа быць звязана з патэнцыяльна невычэрпнай семантыкай і.-е. *qer‑ ’рэзаць’, да якога (з прэфіксам pri‑) праславянскае слова ўзводзіў яшчэ Петарсан (гл. Фасмер, 3, 364; Пятлёва, там жа). Іншыя версіі (Міклашыч, 264; Голуб-Копечны, 301; Махэк₂, 493) падаюцца пэўнымі ў значна меншай ступені. Кюнэ (Poln., 89) па лінгвагеаграфічных прычынах лічыў польскім запазычаннем у беларускай мове, што не мае падстаў у сувязі з народным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́хлішча ‘гняздо, логава, котлішча’ (Сцяц. Сл., Сл. рэг. лекс.), ‘зборышча’ (слонім., Нар. словатв.). Дэрыват ад *стохнуць < тохнуць, тхаць (гл.) па мадэлі котлішча. Семантыку можна патлумачыць тым, што гнёзды, логавы маюць моцны непрыемны пах. Параўн. рус. дыял. за́хлище ‘аддаленае ад цэнтра месца, глухамань’ < *tux‑/*tъx‑ ‘тухлы’ (Беразовіч, Зб. Варбат, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невыго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае выгодаў, дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Невыгоднае размяшчэнне пакояў у кватэры.

2. Неспрыяльны, нязручны, непрыемны. [Люба] не разумела, што такімі разважаннямі аб рабоце ставіць сябе ў вельмі невыгоднае становішча перад гэтым.. сумленным хлопцам. Шамякін. Зелянюк відавочна замяшаўся, і гэта яго замяшанне вылілася ў цяжкую, невыгодную для яго паўзу. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрые́мна,

1. Прысл. да непрыемны.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці незадаволенасць засмучэння, прыкрасці, якое адчувае хто‑н. Непрыемна было на душы ў брыгадзіра. Кавалёў. Капала з лісцяў, і, калі кропля пападала за каўнер, было непрыемна. Гурскі. Базыль нічога не адказаў — яму было непрыемна, што пра яго сварку з бацькам ужо ведаюць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор’е.

2. Агідны, подлы, варты пагарды, ганьбавання. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. □ — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душо́к, ‑шка, м.

1. Спец. Слабы, ледзь улоўны пах ад чаго‑н. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны. Колас. // Разм. Непрыемны пах ад чаго‑н., што пачынае псавацца, загніваць. Мяса з душком.

2. перан. Іран. Ледзь прыкметнае праяўленне схільнасці да чаго‑н. (у поглядах, настроях). Ліберальны душок. □ — Чакаеш, пакуль [збожжа] высыплецца? Ведаю я твой кулацкі душок! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перага́р, ‑у, м.

1. Тое, што перагарэла. Усё нясуць, усё цягнуць той перагар і сыплюць ля сваіх хат і агародаў, каб менш было гразі. Ус.

2. Пах чаго‑н. перагарэлага. У паветры пахла перагарам бензіну і саляркі. Гроднеў. // Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў. Ад Вадзіла патыхае перагарам гарэлкі і тытунём. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́йла, ‑а, н.

Піццё для жывёлы, звычайна з мукой, вотруб’ем і пад. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой. Чарнышэвіч. // Разм. Пра напітак, непрыемны на смак. [Хальс:] Што ж, калі няма віна, прыдзецца паспрабаваць гэтае пойла. Мележ. [Кушнер:] — Ехалі назад, — заехалі ў чайную ў Вярбовічах. І, канешне, выпілі. Ды што пілі! Піва і нейкае пладовае віно .. Пойла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazgнепрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

Ж. з дзецьмі.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.

Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць.

Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.

Са здароўем нельга ж.

Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.

|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).

|| наз. жартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)