нязру́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нязручнага (у 1 знач.). Нязручнасць жылля. // Абставіны, якія робяць што‑н. нязручным; недахоп. Побыт на невялікім рачным буксіры, вядома, мае свае нязручнасці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязлю́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць людзей. [Агата] ў душы рада была, што на такім марозным бязлюддзі трапіўся свой чалавек. Сабаленка. // Недахоп у патрэбных людзях. На бязлюддзі і поп — чалавек. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахі́ба, ‑ы, ж.

Абл. Недахоп, недаробка, хіба. Разважаў .. [Лабановіч] і аб тым, як абысці тыя пахібы і памылкі, якіх так трудна бывае пазбегнуць у школе маладому, малавопытнаму настаўніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́быты ’нястача, недахоп’ (слаўг., Нар. словатв.). Відаць, ад не быць ’адсутнічаць’, параўн. нябыт, небыццё ’неіснаванне’. Гл. быт ’існаванне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сухаве́я, сухови́янедахоп, няхватка, дрэнныя справы’ (Клім.). Відаць, семантычнае перасэнсаванне сухавея ’суша, засуха’, гл. сухавей; параўн. ЕСУМ, 5, 488.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кальстванедахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неспрактыкава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць неспрактыкаванага; адсутнасць або недахоп вопыту, ведаў. Ад неспрактыкаванасці ў далёкай хадзе, а можа і ад слабасці ў нагах я часта спатыкаўся і ледзь не падаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́басць, -і, ж.

1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

Тут ён праявіў с.

4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

С. да азартных гульняў.

Оперны тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́мбанедахоп, загана, ганьба’ (Сцяц. Словаўтв.). Відаць, з га́ньба (асіміляцыя ‑ньб‑ > ‑мб‑). Адсюль і гамбава́ць ’прызнаваць кепскім’ (Сцяц. Словаўтв.). Параўн. яшчэ га́мбіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няста́чанедахоп, адсутнасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), няста́так (нестатокъ) ’тс’ (Нас., Сл. ПЗБ), неста́тачны (нестаточный) ’недастатковы; нязбыўны’ (Нас.). Да стачыць ’быць дастатковым’, статак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)