мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос. Зарэцкі. Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў. Пестрак. Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талато́ніць ’плявузгаць, гаварыць’ (ТС). Параўн. рус. талата́ ’хто невыразна гаворыць’. Звязана з талала́ (Фасмер, 4, 15), утварэнне ад гукапераймальнай асновы *талатаць з экспрэсіўным суф. ‑оні‑, параўн. польск. fafłonić ’гаварыць, плявузгаць’ (адносна словаўтварэння параўн. Борысь, Leksyka słów., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трум ‘голас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макулату́раневыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты’, ’непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі’, ’бяздарныя літаратурныя творы’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з ням. Makulatur ’запэцканая папера, адыходы’ < лац. macula ’пляма’ праз с.-лац. macularium ’чарнавік’ (Лёхін, 419; Голуб-Ліер, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.

Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што‑н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць! Бядуля. [Глушкевіч] хацеў загаварыць з ёю, але жанчына нешта буркнула ў адказ, і нельга было зразумець, ці то яна павіталася так, ці выказала незадаволенасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно! Шыловіч.

2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармыта́ць, мармата́ць, марміта́ць, мормота́ць ’выдаваць невыразныя гукі’, ’гугнявіць’, ’муркаць’, ’бурчэць (аб сабаку, мядзведзі)’, ’муркаць, варкатаць (пра ката)’, ’гаварыць ціха і невыразна’, ’бубніць’, ’гаварыць незадаволена, праз зубы’, ’ціха мыкаць (аб карове)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС, Мал.; КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс.), шчуч. мармату́н (Сл. ПЗБ, КЭС, лаг.), мармота ’воўк (у загадцы)’ (ТС), мармуту́н ’чалавек, які невыразна гаворыць, бубніць’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’хто гаворыць сам з сабой’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. момотати, мормотати ’мармытаць’, рус. алан., валаг., пск., цвяр. мормотать ’тс’. Гукапераймальнае, як літ. murmė́ti ’тс’, ст.-інд. murmuras ’трэскае (пра агонь)’, marmaras ’шаматлівы’, лац. murmurāre ’мармытаць, шалясцець’, ст.-грэч. μορμύρω, арм. mṙmṙam, mṙmṙim ’мармычу, бурчу, раву’, ст.-в.-ням. murmulôn ’мармытаць’ (Фасмер, 2, 656).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак.

1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі; шалясцець.

Л. крыламі па вадзе.

Дождж лапоча па страсе.

2. Хутка, нязвязна гаварыць, паспешліва расказваць (разм.).

Вінавата л.

3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным; балбатаць (разм.).

Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

4. Незразумела гаварыць, гаварыць на чужой, незнаёмай для каго-н. мове; невыразна вымаўляць.

Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.

Немец лапатаў нешта незразумелае.

|| зак. пралапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́.

|| наз. лапата́нне, -я, н. і ло́пат, -у, М -паце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́тиневыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукацьгрукатаць, ляскацьлескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)