вы́мазаць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; заг. вымаж; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым‑н. Вымазаць паркет масцікай.

2. у што. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.

3. Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін. // Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́іць 1, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.

Пачысціць, нацерці да бляску.

падра́іць 2, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., каго-што.

Параіць, даць параду, падказаць. Ну, ты ж ведаеш... І я табе параю і падраю, як абсадзіць яго трохі, як зрабіць, каб ведаў сваё месца, каб на сваім месцы быў. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мулпараўн. рус. мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал. намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; надзяры́; -дра́ны; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць.

Н. вязку лыка.

Н. кары.

2. чаго. Навырываць чаго-н.

Н. моху.

3. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці.

Н. паперы.

4. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы.

Н. круп.

5. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н.

Н. бульбы.

6. што. Начасаць, расчасаць скуру чым-н. цвёрдым (разм.).

Н. спіну.

|| незак. надзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што і чаго.

Нацерці або пакрыць смалою. Насмаліць канат.

насмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

1. чаго. Абпальваючы, ачысціць ад поўсці, шчаціння і пад. у вялікай колькасці.

2. Разм. Многа накурыць. [Жэня:] — Не паспелі адчыніць дзверы, як ужо насмалілі! Калі вы ўжо забароніце гэту курылку, Андрэй Іванавіч! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Намазаць; нацерці. — Ты б іх хоць шмальцам ці алеем пашмаравала .. — кажа бабка, мацаючы маміны рукі. Каліна.

2. і без дап. Шмараваць некаторы час. Косцік крыху змёў гразь шчоткаю, тую, якая паддавалася, а тую, якая сядзела моцна, замазаў гуталінам. Пашмараваў яшчэ крыху шчоткаю. Паставіў боты. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Намазаць, нацерці чым‑н. тлустым. Насаліць валасы.

насалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак.

1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення. Насаліць бочку агуркоў.

2. што. Тое, што і перасаліць.

3. перан.; каму і без дап. Разм. Пашкодзіць каму‑н., нарабіць непрыемнасцей. Нямала насаліў дзед за сваю службу пану бургамістру і яго паслугачам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растере́ть сов.

1. (измельчить) расце́рці, мног. парасціра́ць;

2. (натереть больное место) наце́рці;

3. (сделать массаж) расце́рці;

растере́ть в порошо́к (кого-л.) расце́рці ў парашо́к (каго-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; заг. надзяры; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надраць вязку лыка. □ З маладой ліпы [Алёшка] надраў кары. Якімовіч. // Навыдзіраць, навырываць; нарваць. Жанчыны надралі ў лесе дзеразы, упрыгожылі дугі, уплялі ў дзеразу чырвоныя стужкі. Місько. У густым лазняку [мы] знайшлі стары акон, надралі моху. Жычка.

2. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці чаго‑н. Надраць паперы. Надраць каснікоў.

3. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы. Надраць мяшок круп.

4. чаго. Нацерці на тарцы чаго‑н., натаркаваць. Надраць міску бульбы.

5. што. Разм. Начасаць, расчасаць скуру, нацерці яе чым‑н. цвёрдым. Надраць руку да болю. □ [Камлюк:] — Такая лазня — лепшы лекар... Па сабе адчуваю. Вось надраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам і не было ў іх праклятага раматусу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазо́ль, мазаля, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або на нагах ад працяглага трэння. Нацерці мазоль. Крывавы мазоль. □ Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

•••

Касцявы мазоль — касцявая нарасць на месцы зрашчэння косці пасля пералому і інш. пашкоджанняў.

Жыць з мазаля гл. жыць.

Наступіць на (любімы) мазоль гл. наступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)