ту́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі. // Добра ўбіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы — загрукаталі раптам на ўвесь завулак. Чыгрынаў. [Малы:] — Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны. Бажко. / у перан. ужыв. Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія. Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́рка ‘сера, sulfur’ (Шат., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Янк. 1, Бес., Мат. Маг.), ‘малодзіва’ (Вешт.), ‘частка запалкі з серай’ (Шат., Мат. Маг.). Гл. сера. У гэтай форме, напэўна, таксама як і ўкр. сі́рка, акамадацыя польск. siarka; аб украінскім слове гл. Трубачоў, Этимология–1968, 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́пал, ‑а, м.
1. Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я. Купал царквы. □ Здалёк відаць вялікі купал, напэўна, сабора, прыгожыя будынкі, прычалы з суднамі. Мележ.
2. перан. Пра якую‑н. паверхню, прадмет, што маюць такую форму. Купал неба. Купал парашута. □ Над галавой трапятаўся бялявы купал парасона. Алешка.
[Іт. cupola.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арцукі́ ’бульба адвараная’ (Сцяшк.). З ням. дыял. êrtšok ’бульба’, магчыма, праз літ. ė́rčiukas ’тс’ (слова ўжывалася ў XIX ст. — LKŽ). У нямецкім слове, напэўна, адлюстравалася ўзаемадзеянне з Artischocke ’артышок, якое дало другую частку, і Erde ’зямля’, адкуль першая частка. Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вероя́тность імаве́рнасць, -ці ж.; (правдоподобие) праўдападо́бнасць, -ці ж.; (возможность) магчы́масць, -ці ж.;
тео́рия вероя́тностей мат. тэо́рыя імаве́рнасцей;
по всей вероя́тности напэ́ўна, ма́быць, му́сіць; (очевидно) відаво́чна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўжо́, часціца пытальная.
Ужываецца ў пытальных сказах у значэнні: хіба, ці магчыма, выказваючы апрача пытання сумненне, недавер, здзіўленне. — Няўжо гэта запіска майго брата? — задумаўся Мікола. Якімовіч. — Няўжо ты не верыш мне? — запытаўся я, адчуваючы невыразны боль у сэрцы. Асіпенка. «Няўжо заблудзіўся? Напэўна, збочыў улева», — падумалася мне. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).
2. Неправамернае дапушчэнне чаго‑н. У .. рабоце сустракаюцца часамі нацяжкі, надуманыя паралелі. Івашын. Алесь пацяшае.. [маці], часамі з горкай нацяжкай, што Толя напэўна жывы — ён ваюе і прыйдзе. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ві́дна 1 ’светла, ясна’ (БРС, КТС; лаг., КЭС, Бяльк.), відня́ ’відна, відаць’ (Бяльк.). Да ві́дны (гл.). Суфікс ‑ня́, відаць, узнік пад уплывам назоўнікаў на ‑ня: шырыня, таўшчыня. Сюды ж відном ’за́відна’ (КТС), памянш. віднюсенька, ‑кі, ‑ко (КТС, Сцяшк. МГ), віднінька (Бяльк.). Гл. таксама відно́.
Ві́дна 2 ’відаць, мабыць, напэўна’ (Бяльк.). Запазычана з рус. ви́дно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. // Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)