Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус. точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).

Рэхт2накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напа́чэ ’больш за ўсё, асабліва’ (Пятк.), укр. найпа́к, найпаче ’найбольш, асабліва’, рус. найпаки ’асабліва’, наипаче ’іншым разам, часам’, ’як быццам, накшталт’, смален. найпаче ’больш за ўсё, асабліва’, балг. на́й‑паче ’тс’, макед. najnane ’тс’, ст.-слав. найпауе ’тс’. Найвышэйшая ступень параўнання ад пак(і) ’усё ж’ (гл.), падрабязней гл. ESSJ SG, 2, 537.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́лька ’вышкі, зробленыя над свіранам, накшталт каланчы ў гасподскіх і шляхецкіх дамах для вывешвання вяндліны, сала і да т. п.’ (Нас.), ’пакойчык пад дахам’, ’падстрэшак’ (іўеў., ашм., даўг., Сл. ПЗБ), ’вышкі’ (Байк. і Некр.). Памяншальнае да саля (гл.), або запазычанне з польск. salka ’невялікі пакойчык, які выступае над дахам’; гл. Брукнер, 479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кве́тка ’кветка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Нар. словатв., Бяльк., Мал.), ’галінка’ (Гарэц., Выг.), ’вязка накшталт гронкі з ядлоўцу, якая ўмацоўваецца на месцы злучэння крокваў, бліжэйшых да вуліцы ў дзень пабудавання зруба’ (В. В., Выг., Нар. словатв.), ’букет з калосся збажыны’ (Нар. словатв.), ’нязжаты пучок калосся збажыны, пакінуты ў канцы жніва’ (Шатал.). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медаед1 ’мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл. medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус. сарат. медоед ’аматар мёду’, славен. medojèd ’тс’, балг. медун ’мядзведзь’, а таксама ст.-інд. madh(u)vád ’той, хто есць мёд’.

Медае́д2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац. meliphagidae ’медаеды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́дзіч і дзе́дзіц, ‑а, м.

Гіст.

1. Наследнік дзедаўскага памесця, двара, маёнтка. Цяпер сын [пана] Крукоўскага прад’явіў свае прэтэнзіі. Дзед Хвядос так і сказаў: «прэтэнзіі». А калі ён дапасаваў гэтае хітрае слова да маладога дзедзіца, дык дабра не чакай. Бажко.

2. Уладар маёнтка, атрыманага ў спадчыну ад продкаў; землеўладальнік. У тыя часы на Прыдняпроўі ў багатых дзедзіцаў заўсёды існавалі пры стайні, праварыне і бегавых дарожках — словам, пры ўсім, што складала конскі завод — некалькі пакояў, штосьці накшталт мужчынскага клуба. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад стаяць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вертыкальным становішчы. [Цётка] адзела цёмную сукенку з стаячым каўнерыкам, новыя чаравікі. Арабей. // Які прызначаны для стаяння. Стаячая лямпа. □ [Валодзя] перавёў позірк на Стася, які ўжо сядзеў на маленькай стаячай лесвіцы, накшталт тых, што бываюць у бібліятэках. Шамякін. // Які не рухаецца. [Дзеці] баяліся ўбачыць стаячага бусла. Васілевіч.

3. у знач. прым. Не праточны (пра ваду). [Віця] хацеў пакупацца. Скочыў. А вада ў канаве стаячая, затхлая. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уры́вак, урыўка, м.

Тое, што з’яўляецца часткай чаго‑н. цэлага. Добра памятае.. [Васілёк] толькі дым, агонь, крыкі, плач, страляніну, грукат і ўрыўкі некаторых падзей. Маўр. Непрыкметна для самога сябе Аляксей пачаў у думках то спрачацца, то згаджацца з кім-небудзь з калгаснікаў. Паплылі разрозненыя ўрыўкі сённяшняга сходу. Пальчэўскі. // Невялікая частка якога‑н. тэксту, твора і пад. Зборы ператварылася ў нешта накшталт літаратурных вечароў: чыталі вершы, урыўкі з кніг. Шамякін. У Пятай сімфоніі [Р. Пукста] ўрыўкі з розных тэм аб’яднаны. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быццам, быццам бы, бы, нібы, нібыта, як, як быццам, як бы, што, усё роўна як, накшталт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)