вако́л,
1. прысл. Кругом, навокал. Вакол ляжала маўклівае пустое поле. Колас.
2. прыназ. з Р. Кругом чаго‑н. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Праз які немагчыма або цяжка прабрацца, прайсці. Навокал быў непраходны лес. Гурскі. Раскаваў балота з пут, З дрыгвы непраходнай Гераічны вольны люд Працаю свабоднай. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́сташ, ‑ы, ж.
Незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі. Каму адвялі вы Пусташы, каменне? Хто з свайго засеву Не збярэ насення? Колас. А навокал маўчала пусташ, адзінокая, як сон... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бага́та,
1. Прысл. да багаты (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Разм. Многа, у вялікай колькасці. Багата дзён прайшло. Багата вады ўцякло. □ Навокал было багата нерасталага снегу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблі́скваць, ‑ае; незак.
Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха. Чарнышэвіч. Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́жа,
1. Прысл. да прыгожы.
2. безас. у знач. вык. Пра прыгажосць, хараство дзе‑н. Свежа і прыгожа было ў лесе. Чарнышэвіч. Навокал жа было так прыгожа і спакойна. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траві́ца, ‑ы, ж.
Памянш.-ласк. да трава; невялікая, невысокая трава. Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўко́л, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Над галавою — нізкае хмарнае неба, а наўкол лугі з высокімі прысадзістымі стагамі і цішыня. Грахоўскі. [Картыжоў:] — Ды тут наўкол ва ўсіх дзесяці вёсках не знойдзеш такой пілы, каб парэзаць.. [дуб]. Чыгрынаў.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Наўкол моста чысты, як далонь, луг: не падбярэшся, каб не заўважылі. Шуцько. Сашчэплена кола наўкол Маіх лепшых надзей. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Тое, што і бурчаць (у 1 знач.). Праз момант чутно, як.. [сабакі] злосна і нездаволена вурчаць. Лупсякоў. Навокал стаяла цішыня, толькі над галавой вурчаў, аддаляючыся, самалёт. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.
Беларускі і рускі народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)