вы́лупіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм.

1. Выдраць, вырваць сілаю што‑н. добра ўмацаванае. Вылупіць ліст з кнігі. Вылупіць прабой з вушака.

2. Набіць, адлупцаваць.

•••

Вылупіць вочы (бельмы) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-чаго.

1. Надраць нейкую або пэўную колькасць чаго‑н. Налупіць воз кары.

2. Разм. Нарваць вялікую колькасць чаго‑н. Дзеці налупілі дзеразы. Налупіць морквы.

3. Разм. Набіць каго‑н.; налупцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напіцава́ць ’натаптаць, напхаць, набіць’ (слонім., Жыв. сл., Сцяц., стаўбц., Нар. сл., Янк. 2). Да піцава́ць ’піхаць і інш.’, відаць, спачатку ’збіраць фураж, корм’ з польск. picować ’тс’ ад pica ’корм, яда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налой ’наезджаная санная дарога’ (свісл., Шатал.). Аналагічна да набой ’тс’ ад набіць ’наездзіць’ павінна ўтварацца налой ад ліць, параўн. рус. налой ’верхні слой вады’, аднак застаецца не зусім ясней матывацыя (’як палітая’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.

Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы. Радкевіч. [Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць куды‑н. многа чаго‑н. Панабіваць гваздоў у сцяну.

2. каго-што. Набіць, напоўніць усё, многае. Панабіваць матрацы саломай. □ А сёння зноў закруціла мяцеліца, пазасыпала праталіны снегам, панабівала яго ва ўсе шчыліны. Дуброўскі. // Разм. Сабраць куды‑н. у вялікай колькасці. Камеры ў .. [астрозе] вялікія і людзей туды панабівалі, як запалак у пачак. Сабаленка.

3. што. Разм. Натрудзіць, стаміць працай. [Сяргей Аляксандравіч:] — Няхай робяць, няхай! Яны рукі свае панабіваюць. Дубоўка.

4. што. Набіваючы, насадзіць усё, многае. Панабіваць абручы на бочку.

5. каго. Набіць, адлупцаваць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак.

1. што. Напоўніць, набіць чым‑н. унутранасць чаго‑н. Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч. // Нафаршыраваць. Начыніць кабачкі.

2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці. Начыніць каўбас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навучыцца, пераняць; насабачыцца (разм.) □ набіць руку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заряди́тьI сов., в разн. знач. зарадзі́ць; (ружьё — ещё) разг. набі́ць;

заряди́ть фотоаппара́т зарадзі́ць фотаапара́т;

заряди́ть аккумуля́тор зарадзі́ць акумуля́тар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изби́ть сов.

1. (нанести побои) збіць, мног. пазбіва́ць, пабі́ць, набі́ць;

2. (перебить) забі́ць; перабі́ць;

3. (истребить) вы́нішчыць; см. избива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)