шуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. шураваць (у 1 знач.).
2. Доўгі металічны стрыжань для перамешвання паліва і ачысткі топкі ад шлаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).
1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.
2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.
|| прым. банда́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., што.
Сілай цяжару зрабіць выгіб у чым-н.
П. металічны прут.
|| незак. прагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прагі́б, -у, м., прагіна́нне, -я, н. і прагіба́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́тар, ‑а, м.
Абл. Востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам для праколвання, прапальвання чаго‑н.; швайка. [Сцяпан] пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэнт, ‑а, М ‑нце, м.
Металічны прут. [Брамка] была з тоўстых жалезных прэнтаў, а клямка — медная. Карпюк. [Матросы] зачапілі за краты, але ледзь клетка кранулася — некалькі прэнтаў выламалася. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уты́ль, ‑ю, м., зб.
Адходы вытворчасці, рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць служыць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металічны лом, анучы, папера і пад.).
[Ад лац. utilis — карысны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пе́чак ’фундамент печы’ (Ян.). З апечак ’цагляны ці металічны падмурак печы’. Параўн. ст.-рус. опечекь аснова для печы1 (1561 г.). Да печ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Металічны ці драўляны стрыжань з загнутым тупым канцом.
Павесіць паліто на к.
2. Кароткі металічны прут, загнуты на адным канцы і прымацаваны другім канцом да каната, вяроўкі і пад. для падчэплівання і перамяшчэння грузаў.
К. пад’ёмнага крана.
3. Зашчэпка на дзвярах у форме загнутага на канцы металічнага прута, які накідваецца на прабой.
Узяць дзверы на к.
4. Лішняя адлегласць пры хадзьбе кружным шляхам.
◊
Крукам галавы (носа) не дастаць (разм., неадабр.) — пра вельмі ганарыстага чалавека.
Сагнуць у крук каго (разм.) — прымусіць падпарадкавацца.
Сядзець крукам (разм.) — вельмі старанна рабіць што-н. (звычайна седзячы).
|| прым. крукавы́, -а́я, -о́е (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.
Машынная і.
Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.
Патэфонная і.
3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.
Ядлоўцавая і.
4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.
Іголкі вожыка.
◊
Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.
|| памянш. іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.
|| прым. іго́лачны, -ая, -ае і іго́лкавы, -ая, -ае.
Іголачны ўкол.
Іголачнае вушка.
Іголкавая вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гі́ра, -ы, мн. -ы, гір, ж.
1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні, а таксама спартыўная прылада для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.
2. Вісячы груз для процівагі або прывядзення ў рух механізма.
Гадзіннік з гірамі.
|| прым. гірaвы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)