ме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Месяца (у 1 знач.). Пад месячным святлом іскрыўся іней, і звонкая цішыня стаяла над сусветам. Чарнышэвіч. // Асветлены Месяцам. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца. Танк.

2. Які працягвацца месяц. Месячны адпачынак. // Якому споўніўся адзін месяц. Месячныя шчаняты. // Які належыць за месяц. Месячная зарплата. Месячная пенсія. // Разлічаны на месяц. Месячны план. □ — Пакуль вы будзеце эксперыментаваць, мы месячны план завалім, — рэзка перабіў Булай. Шыцік.

3. у знач. наз. ме́сячныя, ‑ых. Разм. Тое, што і менструацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўнік, ‑а, м.

Разм. Поўны месяц, поўня. Месяц-поўнік як бы веславаў па сініх хвалях неба, і гэтак было хораша на зямлі і ў высях. Сабаленка. У акно глядзеў і заліваў пакой серабрыстым святлом поўнік. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахма́раны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты хмарамі. На ахмараным небе нёс варту месяц-поўня. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамі́на, ‑ы, ж.

Разм. Вялізны дом. Вырастаюць што ні месяц даміны, аграмадзіны цэлыя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селенацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на блізкай адлегласці ад Месяца, які абкружае Месяц; калямесячны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мясёнжка ’гатунак хуткаспелай рэдзькі’ (КЭС, лаг.). З польск. размоўнага ⁺miesiączka < jniesiącмесяц’. Названа паводле таго, што яна вырастае за месяц. Назва перайшла і на бульбу, параўн. мясёншка ’сорт бульбы’ (Жд. 1). Параўн. таксама мёсячка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́чмесяц’ (Сцяшк. Сл.), ‘бадзяга’ (Я. Купала). У выніку семантычнага пераносу ‘бадзяга’ > ‘месяц, які ў хмарах блукае па небе’; варыянтнае да тула́ч (гл.), параўн. ст.-бел. тулаючий і туляючийся ‘які не мае сталага месца’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахадзі́ць сов., разг.

1. находи́ть;

за ме́сяц ~дзі́ў тры́ста кіламе́траў — за ме́сяц находи́л три́ста киломе́тров;

2. походи́ть;

у гэ́тых бо́тах до́ўга не нахо́дзіш — в э́тих сапога́х до́лго не похо́дишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па-над предлог с твор. вдоль над, над, по-над;

шуме́ў па-над Нёманам бор — шуме́л по-над Нёманом бор;

ме́сяц плыве́ па-над ле́самме́сяц плывёт над ле́сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

Назубіць с.

2. перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.

С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)