шасна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 16. Шаснаццаць падзяліць на два. Напісаць шаснаццаць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 16. Мані было ўжо гадоў шаснаццаць, а Насця гады на два малодшая. Колас. А пасадзі яе [Алёну] за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колькасць, лік, лічба; кантынгент / кніг, часопісаў ці газет: тыраж; сума (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.

2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.

[Фр. milliard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр. збру́я ’збруя, вупраж’, рус. сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск. zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг. збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб. бро̑ј, харв. brȏjлічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 2.

Двойчы д. — чатыры.

Напісаць лічбу д.

Д. сярпы.

Дзве хвіліны.

За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

|| парадк. другі́, -о́е, -а́я.

Д. год.

Д. па парадку.

Другога мая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеся́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Лічба 10. // Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.

2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.

3. Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку? Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

5.

2. Самая высокая адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме; выдатна.

Вучыцца на пяцёркі.

3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр.: ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.

4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).

Ехаць на пяцёрцы (аўтобусе, тралейбусе пад нумарам 5).

|| памянш.-ласк. пяцёрачка, -і, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. пяцёрачны, -ая, -ае (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьмёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Разм. Лічба 8. // Назва некаторых прадметаў (трамвая, аўтобуса і пад.) пад нумарам 8. // Група з васьмі адзінак. Васьмёрка самалётаў.

2. Ігральная карта з васьмю ачкамі. Званковая васьмёрка.

3. Фігура, падобная на лічбу 8, якая апісваецца прадметам пры яго руху. Самалёт зрабіў васьмёрку.

4. Разм. Пагнутасць у веласіпедным коле. Выгнаць васьмёрку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантро́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кантролю, ажыццяўляе кантроль. Кантрольны пункт. Кантрольны мост. Кантрольная камісія. // Прызначаны для кантролю. Кантрольная работа. Кантрольная апаратура.

2. у знач. наз. кантро́льная, ‑ай, ж. Праверачная работа ў школе, вну. Было ў Сяргея і сваё, асабістае жаданне. Пра яго ён не толькі не пісаў ніколі ў кантрольнай, але нават не гаварыў і сваім лепшым сябрам. Шахавец.

•••

Кантрольныя лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́йка, ‑і, ДМ двойцы; Р мн. двоек; ж.

1. Лічба 2. Напісаць двойку. // Разм. Назва розных прадметаў (аўтобус, трамвай маршруту № 2 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 2.

2. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем дрэнна. — Ну, раскажы мне, Данік, як ты цяпер вучышся? За што ты двойку атрымаў? Брыль.

3. Ігральная карта, пласцінка даміно з двума ачкамі.

4. Гоначная лодка з двума веслярамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)