кракадзі́лаў, ‑ава.

Які належыць кракадзілу. Кракадзілава яйцо. Кракадзілава скура.

•••

Кракадзілавы слёзы гл. сляза.

Ліць кракадзілавы слёзы гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Ліць, ісці (пра спорны дождж). А на дварэ ўсё цурболіў дождж. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́куліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што (разм.).

Выкінуць, вывернуць.

В. з лодкі.

|| незак. выку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пыліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Ачысціць ад пылу, трасучы, выбіваючы.

В. палавікі.

|| незак. выпы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамзо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заса́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Запэцкаць чым-н. тлустым, зашмальцаваць.

З. фартух.

|| звар. заса́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубаска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Насміхацца з каго-небудзь, а таксама ўвогуле смяяцца, жартаваць.

|| наз. зубаска́льства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абжу́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што (разм.).

Ашукаць, абдурыць у карыслівых мэтах.

|| незак. абжу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Растрапаць, раздзяліць на валокны.

Р. канец вяроўкі.

|| незак. размача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прама́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Насыціць маслам, чым-н. масляністым.

П. тканіну.

|| незак. прама́сліваць, -аю, -аеш, -ае.