Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маркоўка ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (паўн.-усх., Кіс.). Беларускае. Да морква (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяню́шкі, мянушкі ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (гродз., віц., Кіс.). Да мінушкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукі́шня ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC vulgare L.’ (Кіс., Дэмб. 1). Да кукіш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куна́да ’бульба’ (Сцяшк., Кіс., Гарэц., Сцяц., Федар. Рук ). Запазычанне з літ. kunodä ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кушы́нкі ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum L.’ (Кіс.). Да кушын (гл.). Параўн. семантыку гарлачык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажуры́ чортавы ’расл. бадзяк палявы, Cirsium arvense (L.), Scop.’ (брэсц. Кіс.). Гл. пазур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папо́ўна палявая ’нівянік звычайны, Leucantheum Dc. vulgare Lam.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроць ‘куст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск. stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням. Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш. stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр. стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)