су́ма, ‑ы, ж.

1. Лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь. Сума двух лікаў.

2. Агульная колькасць, сукупнасць чаго‑н. Багдановіч класічна выкарыстоўваў і першы і другі сродак [метафару і эпітэт], абапіраючыся на суму сродкаў, а не на паасобныя з іх. Лойка. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік.

3. Пэўная колькасць грошай. [Вера Паўлаўна:] А большую суму на будаўніцтва вы не маглі вылучыць? Крапіва.

•••

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

[Лац. summa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маге́рка, маґерка, марге́лка, маде́ркакруглая высокая або невялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне’, ’род капелюша’ (ТС, Грыг., Дэмб. 2, Мядзв., Маш., Малеч., Макс., Мал., Бяльк., Гарэц., Растарг.). Ст.-бел. макгерка, магерка (1577, 1625 гг.). Рус. маге́рка, укр. маги́рка ’белая лямцавая шапка’. Запазычана з польск. magierka ’венгерская шапка’ < венг. magyar ’венгерскі’ (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 555; Праабражэнскі, 1, 500, Брукнер, 317). Гл. таксама магер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карнаву́галкруглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́цка1круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́нка ’дошка, на якой рэжуць сала’ (Сцяшк.), дэ́нкокруглая драўляная накрыўка да бочкі’ (Сцяшк.). Як можна меркаваць, маючы на ўвазе гук э (замест о; зыходная форма *dъnъko; параўн. Брукнер, 91), гэта запазычанне з польск. denko (памяншальная форма ад dno < прасл. *dъno). Параўн. яшчэ дэ́нак, дэ́нка, дэ́нко, дэ́нца ’дошчачка, на якой рэжуць што-н.’ (Сл. паўн.-зах.; < польск.), дэ́нца (Шатал.), дэ́нка ’падстаўка пад патэльню’ (Жд. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свізік ‘кадушка для вады’ (віц., Шн. 3), ‘невялікая бочка’ (Касп.), све́зік ‘пасудзіна з роўнымі бакамі, вушкамі і векам для салення мяса і сала’ (Нік. Очерки). Няясна. Магчыма, сюды ж польск. дыял. swiąz, swioz, świozкруглая драўляная пасуда на масла для работнікаў, якія працуюць у полі’. Тады, відаць, да vęzati ‘вязаць’; ‑і‑ у корані пад уплывам віць; гэта магла быць драўляная кадушка з паяскамі з плеценых дубцоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаршчо́к, ‑шка, м.

Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.

•••

Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.

Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.

Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.

Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.

Як у гаршку кіпець гл. кіпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біча́йка1 ’накрыўка дзежкі’ (Юрч.), ’абячайка, лубок у рэшаце’ (Нас., Касп., Бяльк.), ’вобад у бубне’ (Бяльк.). Таго ж паходжання, што і абе́чак (гл.). Фанетыка слова палеская ( > i, параўн. Краўчук, УМШ, 1960, 6, 61–62). Сюды адносіцца і біча́йкруглая дзірка ў верхнім ручным камені жорнаў’ (Касп.).

Біча́йка2 ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’, біча́й ’бераг лужка, аборка’ (Юрч.). Метафарычнае ўжыванне слова біча́йка1 (гл.), якое ў гаворках значыць і ’вобад’ (> ’край’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўш ’шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Жд. 2, Яруш., З нар. сл., Бяльк., Маш., Федар. Рук., Чудов., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. káušas ’тс’ (там жа, 2, 509). Укр. ківш, рус. ковш ’тс’, польск. kowsz ’тс’. Запазычанне з літ. káušas ’тс’. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 62; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 35; Адкупшчыкоў, Baltistica, 6 (2), 185–192; Лаўчутэ, Балтизмы, 13–14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)