Ква́пны ’сквапны, скупы, ласы’ (ТСБМ), ’ласы’ (Сл. паўн.-зах.), ’зайздрослівы’ (Нас., Касп., Шат.), ’прывабны’ (Клім.). Гл. квапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зя ’жарабя’ (Янк. III, Клім., Жыв. сл.). Параўн. літ. kuzius, kuzius ’тс’. Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лухава́ты, драг. лухова́тый, лухый (Клім.). Да глухі, глухава́ты. Аб знікненні пачатковага г‑ гл. Карскі (1, 371–372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́штва ’планка’ (Клім.), ’жэрдкі, якія ўпоперак прыбіваюцца да крокваў вышэй палавіны іх вышыні’ (Тарн.). Да лі́штва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наталі́ць ’насыціць; задаволіць’ (ашм., Сцяшк. Сл.), ’насыціць (у ядзе, адзенні)’ (Янк. 3.), натолы́ты ’тс’ (Клім.). Гл. талі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памало́дак, памолодок ’парастак’ (Сл. ПЗБ), памолодьде ’тс’ (Клім.). Укр. памолодь, памолодок ’парасткі, маладое пакаленне’. Да малады (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакашары́ць (пырыкашыры́ты) ’прыбраць, навесці парадак’ (Клім.). Да пера- і кашары́ць (гл.), якое са ст.-яўр. kāšēr ’прыдатны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Выліко́нна, вылыко́нна булочка ’велікодны рытуальны асвячоны хлябец, які захоўваўся ўвесь год’ (Клім.). З велікодны з асіміляцыяй д > н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́на ’ледзь-ледзь’ (Клім.), да капаць (гл.) з дэмінутыўным суфіксам ‑іна. Капына́з ’паветка без сцен’ (Нар. сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́пнуць, кропнуты ’ударыць, стукнуць’ (Клім.). Да крапіць (гл.). Што датычыць семантыкі, параўн. укр. кропити ’моцна біць’, рус. кропить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)