па́ліца, ‑ы, ж.

Цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом, якая ў старажытныя часы служыла зброяй.

палі́ца, ‑ы, ж.

1. Дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, пасуды і пад. Над сталом у акуратнай, зашклёнай раме вісеў вялікі партрэт Шота Руставелі, на паліцы ляжалі стопкі кніг, па выгляду многа ўжо чытаных. Самуйлёнак. На паліцах крамы — шапкі, кірзавыя боты, скрынкі цукерак, пернікаў. Ракітны. // Разм. Верхняя лаўка для ляжання або для багажу ў чыгуначным вагоне. Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудрыліся залезці нават на багажныя паліцы. Хомчанка. У самым канцы.. [Балашоў] знайшоў незанятую верхнюю паліцу, ускінуў на яе маленькі фанерны чамаданчык і пачаў умошчвацца на начлег. Грахоўскі.

2. Спец. Частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі; адвал. // Прыстасаванне ў некаторых сельскагаспадарчых машынах.

•••

Класці зубы на паліцу гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапу́сныя ’ачэпы, два верхнія падоўжныя вянкі над бэлькамі, якія надпускаліся роўна з застрэшкам’ (Варл.), перапускны́я, пірапу́скная палена ’тс’ (валож., віл., ЛА, 4), пірапу́сная бервяно ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над сточаным’ (маладз., ЛА, 4). Да перапуска́ць, параўн. ст.-бел. перепустити замест пропустити (Карскі, 1, 248), пусці́ць, пускаць у спецыфічным “будаўнічым” значэнні ’класці зверху, перакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кішэ́нь і кішэ́ня, ‑і, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай. Бакавая кішэнь. Нагрудная кішэнь. □ Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярнят грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. Дуброўскі.

2. перан. Разм. Дабрабыт, багацце, грошы. Проста дзіва, як «клапоцяцца» рускія міністры аб кішэні [паноў] фабрыкантаў! Ленін. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур’ёзная небяспека. Маўр.

3. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

4. Спец. Пра паглыбленне, выемку ў чым‑н. Кішэнь раны. Кішэнь тоўстай кішкі.

•••

Біць па кішэні гл. біць.

Вецер гуляе ў кішэні гл. вецер.

За словам (па слова) у кішэнь не лазіць гл. лазіць.

Класці (сабе) у кішэню гл. класці.

Набіць кішэнь гл. набіць.

Не па кішэні каму — занадта дорага для каго‑н.

Пустыя кішэні ў каго — пра беднага чалавека.

Тоўстыя кішэні ў каго — пра багатага чалавека.

Трэсці (калаціць) кішэні гл. трэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што. Кусаючы, раздзяліць напалам, на часткі. Перакусіць нітку. Перакусіць саломінку. // Перарэзаць шчыпцамі, кусачкамі. Перакусіць дрот. // Пракусіць наскрозь. Воўк перакусіў горла каню.

2. чаго і без дап. З’есці чаго‑н. нямнога, паесці збольшага, наспех; закусіць. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыліку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі. Абедаць не было калі. Селі перакусіць перад тым як класці вазы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгалаве́шка ’два палены, якія кладуцца на паду ў печ паралельна, а на іх канцамі кладуцца дровы’ (Янк.), мн. л. прыгало́вічы, пры́галавічы ’доўгія палены дроў (звычайна два), якія кладуцца спераду ў печ’ (Жд., Нар. сл.), параўн. укр. при́голова́ч, при́голо́вачок, при́головок ’палена, якое кладзецца ўпоперак печы, каб на яго можна было класці палены ўпоперак’. Да галава, галавешка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

икра́I зоол., кул. ікра́, -ры́ ж.;

мета́ть икру́ нерастава́ць, кла́сці ікру́;

зерни́стая икра́ зярні́стая ікра́;

па́юсная икра́ па́юсная ікра́;

ке́товая икра́ ке́тавая ікра́;

баклажа́нная икра́ баклажа́навая ікра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́дка ж.

1. в разн. знач. коло́дка;

2. (в колесе) ступи́ца;

кла́сці галаву́ на ~ку — дава́ть го́лову на отсече́ние;

язы́к не к., ве́дае, што сало́дкапогов. язык не лопа́тка, зна́ет, что сла́дко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Туры́ць ‘гнаць, прымушаць хутка рабіць што-небудзь, імчаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Гарэц., Бяльк., Яўс., Ласт., ТС, Варл., Волк., Растарг.), ‘гнаць, штурхаць’ (Вушац. сл.), ‘везці нешта грувасткае’ (ТСБМ, Кал.), ‘бязмэтна траціць, раскідаць’ (Растарг.), ту́рыць (ту́рытсь) ‘прымушаць, паганяць’ (Шпіл.), ‘гнаць (пра самагонку)’ (Зайка Кос.), ту́ріць ‘рабіць нешта непрыстойнае’: культура — дзе стаіць, там і туря (ветк., Palaeoslavica, 23, 1, 173), туры́ты ‘гнаць’ (Сл. Брэс., Арх. Вяр.; драг. З нар. сл.), туры́цца ‘гнацца, бегчы следам, даганяючы’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. укр. ту́ри́ти ‘гнаць, выганяць’, рус. тури́ть ‘падганяць, гнаць, пудзіць’, польск. дыял. turać ‘абарочваць, каціць’, каш. tuřëć ‘хутка ехаць’, серб., харв. tȕřiti ‘штурхаць, піхаць, класці’, славен. túrati ‘піхаць, тузаць’, макед. тури ‘пакласці, паставіць’, балг. ту́рям ‘ставіць, класці’. Прасл. *turiti і *turati ‘піхаць, паганяць, гнаць’ без пэўнай далейшай этымалогіі (SEK, 5, 181); паводле Глухака (645), узыходзіць да і.-е. *tour‑, няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злажы́ць, злажу́, зло́жыш, зло́жыць; зло́жаны; зак., што.

1. гл. класці.

2. Палажыць разам у пэўным парадку.

З. дровы.

З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама перан.: падрыхтавацца да ад’езду).

3. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.

З. газету.

З. пакрывала.

З. раскладушку.

4. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).

Град злажыў жыта.

5. перан. Перакласці віну на каго-н.

Злажыць галаву (высок.) — загінуць у баі.

Злажыць рукі (разм.) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).

|| незак. склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.), скла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.) і зло́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пладлі́вы (пладлівып) ’пладавіты’ (Юрч. Вытв.), рус. плод‑ лнвыіі ’які хутка размнажаецца’, ’пладаносны’. Рус.-усх.-бел. лексема. Да пладзіць < плод (гл.). Суфіксальны гук ‑v‑ у спалучэнні -d7- захаваўся дзякуючы далучэнню да ‑л‑ (< і.-е. *-/o- > прасл. +-/ъ) пазнейшага суф.⇉і наступнай марфалагічнай адсорбцыі: *plod‑lb‑ivb > *plo‑dlivbt у той час, як *klad‑tiкласці’: klad‑іь > (ва ўсх.-слав. мовах) > клаль > бел. клаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)