Перако́п ’роў з валам упоперак чаго-небудзь’ (Растарг.), піряко́п ’роў, канава’ (Бяльк.); рус. перекоп ’глыбокая канава з валам’, польск. przekop, przekopa, przykop(a) ’роў, канал; абарончы роў’, н.-луж. pśekop ’траншэя; роў’, в.-луж. překop ’тс’, чэш. příkop ’роў, канава, кювет’; славац. prekop ’тс’, славен. prekòpканал; роў’, серб.-харв. пре́коп ’папярочны роў, канава’ — больш позняе аддзеяслоўнае ўтварэнне з прасл. *per‑kopati ’перакапаць’, якое набыло розныя канкрэтныя значэнні ў паасобных мовах. Параўн. перэкопа́ць ’перакапаць, перарэзаць канавай’ (ТС). У балг. (изкоп) і макед. (ископ) — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клаа́ка, -і, ДМ клаа́цы, мн. -і, клаа́к, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот.

2. перан. Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе (кніжн.).

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спец.).

|| прым. клаака́льны, -ая, -ае (да 3 знач.) і клаа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дымахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Канал з вогнетрывалага матэрыялу для адводу дыму з печы (з топкі) у комін. Павел узлез на печ, выняў з коміна цагліну, усунуў у дзірку руку і абмацаў дымаход. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.

1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.

2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́ка, ‑і, ДМ ‑тоцы, ж.

1. Разгалінаванне рэчышча, а таксама рака, якая злучае два вадаёмы. Возера ляжыць у баку ад ракі і злучаецца з ёю глыбокай пратокай. Гамолка.

2. Спец. Вузкая злучальная поласць, канал. Жоўцевая пратока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапло́, ‑а, н.

Канал спецыяльнага профілю, прызначаны для разгону вадкасцей ці газаў да пэўнай скорасці і надавання патоку зададзенага кірунку. Аж задрыжала даль ад грому, Бушуе полымя з сапла, У вышыні над касмадромам — Палоска зыркага святла. Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канава, роў, траншэя, канал, кювет, калектар; рыншток (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кале́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.

Бібліятэчны к.

2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спец.).

3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спец.).

4. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спец.).

Кабельны к.

|| прым. кале́ктарны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тое, што і жыраванне. [Бабёр] вынырнуў з хаткі, паплаваў некаторы час каля жылля.. і цяпер паплыў у канал на начную жыроўку. В. Вольскі.

жыро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што і жыразагад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клаа́ка, ‑і, ДМ клаацы, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.

2. перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).

[Лац. cloaca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)