кана́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кана́л кана́лы
Р. кана́ла кана́лаў
Д. кана́лу кана́лам
В. кана́л кана́лы
Т. кана́лам кана́ламі
М. кана́ле кана́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.

Асушальны к.

2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).

К. ствала гарматы.

3. Лінія сувязі, камунікацыі.

Перадача вядзецца па трох каналах.

4. Тое, што і тэлеканал.

Пераключыць тэлевізар на больш цікавы к.

5. звычайна мн., перан. Шляхі, сродкі для дасягнення чаго-н.

Дыпламатычныя каналы.

|| прым. кана́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́л м., в разн. знач. кана́л;

араша́льны к. — ороси́тельный кана́л;

ка́бельны к. — ка́бельный кана́л;

стравава́льны к.анат. пищевари́тельный кана́л;

~лы абарачэ́нняэк. кана́лы обраще́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́л в разн. знач. кана́л, -ла м.;

ороси́тельный кана́л араша́льны кана́л;

кана́л ствола́ пу́шки кана́л ствала́ гарма́ты;

пищевари́тельный кана́л стравава́льны кана́л;

кана́лы обраще́ния эк. кана́лы абарачэ́ння (абаро́ту);

переда́ча ведётся по трём кана́лам перада́ча вядзе́цца па трох кана́лах;

дипломати́ческий кана́л дыпламаты́чны кана́л;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́л, ‑а, м.

1. Напоўненае вадой штучнае рэчышча, прызначанае для суднаходнай сувязі паміж асобнымі вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння, асушэння балот і інш. Асушальны канал. Беламорска-Балтыйскі канал. Абвадняльны канал. □ Машына стаяла сярод алешніку, на беразе роўнага, як страла, калектарнага канала, які ўразаўся ў глыб балота. Краўчанка.

2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго‑н. Канал ствала гарматы. Кабельны канал.

3. У арганізме жывёлы і чалавека — звілістая трубка, праз якую праходзяць тыя ці іншыя рэчывы. Кішэчны канал. Мочаспускальны канал.

4. Спец. Лінія сувязі, камунікацыі. Перадача вядзецца па трох каналах.

5. толькі мн. (кана́лы, ‑аў); перан. Шляхі пранікнення, пашырэння чаго‑н.; сродкі для дасягнення чаго‑н. Дыпламатычныя каналы. □ Шырокія і трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Масквой, Ноўгарадам, Смаленскам .. служылі разам з тым і каналамі культурных сувязей. Алексютовіч.

[Ад лац. canalis — труба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanałканал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярэ́зінскі кана́л Бере́зинский кана́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пана́мский кана́л Пана́мскі кана́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суэ́цкий кана́л Суэ́цкі кана́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дняпро́ўска-Бу́гскі кана́л Днепро́вско-Бу́гский кана́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)