яхі́дна 1, ‑ы, ж.
1. Млекакормячая жывёліна атрада клаачных, накрытая іголкамі і поўсцю (водзіцца ў Аўстраліі, Новай Гвінеі, Тасманіі).
2. перан. Разм. Пра злога, каварнага чалавека. Не хлопец, а яхідна нейкая.
яхі́дна 2, ‑ы, ж.
Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. адбег, ‑ла; заг. адбяжы; зак.
Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і адбег назад. Маўр. // перан. Хутка аддаліцца ад чаго‑н. Хваля адбегла ад берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліню́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ліняе, выцвітае. Лінючы порт.
2. Які знаходзіцца ў стане лінькі. Лінючая змяя. □ На дварэ зелянела вясна... Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пугаўё, ‑я, н.
Дзяржанне пугі; пужальна. Фурман стаяў перад нартамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль. [Зміцер] трымае ў руцэ пугаўё, а пуга, як доўгая тонкая змяя, цягнецца па гразі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. Абматаць сябе чым‑н., укруціць сябе ў што‑н.; загарнуцца. Адкруціцца коўдрай.
2. Абвіць сабой што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Змяя абкруцілася вакол дрэва.
3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго‑н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі.
4. Разм. Ажаніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вужава зелле ’граздоўнік звычайны, Botrychium lunaria Sw.’ (Кіс., 24); ’вужоўнік, Ophioglossum L.’ (Крывіч, 4, 1923). Рус. змеиный язык, серб. змијински език і змиинска травчица ’тс’. Назва з’яўляецца, магчыма, варыяцыяй перакладу лац. назвы (ophis — змяя і glossa — язык) (Сіманавіч, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змей, змея, м.
1. Разм. Вялікая змяя; тое, што і змяя.
2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі; дракон, цмок. Трохгаловы змей. □ Паехалі яны [браты] ў свет з лютымі змеямі-цмокамі ваяваць. Якімовіч.
3. Дзіцячая цацка, якая складаецца з лёгкага каркаса, абцягнутага паперай ці матэрыяй, і запускаецца на нітцы ў паветра. Сасакі любіла разам з Кіёсі запускаць змея, і аднойчы іх змей падняўся вышэй за ўсіх, што пускалі тады дзеці. Арабей.
4. Пра злога, каварнага чалавека. Ляснічы — змей, ну, аж шалее, Жыўцом грызе сваю ахвяру. Колас.
•••
Аэралагічны змей — лёгкі прывязны планер, які скарыстоўваецца для падымання самапішучых аэралагічных прыбораў у высокія слаі атмасферы.
Зялёны змей — гарэлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́спід 1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Ядавітая змяя, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных краінах.
2. Разм. лаянк. Пра благога, падступнага чалавека.
[Грэч. aspis.]
а́спід 2, ‑у, М ‑дзе, м.
Уст. Слаісты мінерал чорнага колеру, які раней ішоў на вытворчасць грыфельных дошак; тое, што і аспідны сланец (гл. сланец).
[Ад грэч. iaspis — яшма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Па́данка ’змяя (мядзянка?)’ (Нар. лекс., маларыц.), падалец ’вуж’ (Сцяшк. Сл.), падалец, падаляц ’вераценніца’ (Сл. ПЗБ). Укр. падалець ’вераценніца, Angius fragilis’, пидальник, падалак ’тс’, падалица ’від вужа, гадзюка’, польск. padalec ’жаўтапузік, Ophisautus apodus’. Да падаць ^Крукнер, 390). У гродзенскіх гаворках, магчыма, з польск./
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засы́каць сов., прям., перен., разг. зашипе́ть;
у траве́ ~кала змяя́ — в траве́ зашипе́ла змея́;
ён зло́сна ~каў на мяне́ — он зло́стно зашипе́л на меня́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)