Змяя (сузор’е) 4/556—557 (карта), 585, 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМЯЯ́

(лац. Serpens),

экватарыяльнае сузор’е. Пачынаецца на Пд ад Паўночнай Кароны. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Складаецца з 2 частак (галава і хвост), падзеленых сузор’ем Змеяносца. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

т. 7, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каралеўская змяя 4/560—561 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

страла-змяя

т. 15, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Змяя-акулярніца 4/560—561 (укл.); 6/43

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМЯЯ́-АКУЛЯ́РНІЦА

(Naja naja),

змяя роду сапраўдных кобраў. Пашырана ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.

Даўж. 1,6—2 м. Афарбоўка зменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха светла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небяспецы на расшыраным спінным баку шыі светлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У інд. падвідзе З.-а. «акулярны» малюнак звычайна з аднаго кальца. Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая, яд выкарыстоўваюць у медыцыне.

Змяя-акулярніца.

т. 7, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вострагаловая дрэўная змяя 4/560—561 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шчытаморднік усходні (змяя) 4/584

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АНАКО́НДА

(Eunectes murinus),

змяя роду ўдаваў атр. лускаватых. Трапляецца ў тропіках Паўд. Амерыкі па берагах рэк, азёраў, каля балот.

Самая вял. змяядаўж. да 10 м. Скура аліўкава-шэрая, уздоўж спіны 2 рады вял. бурых плямаў. Добра плавае. Ноздры з клапанамі, можа доўга знаходзіцца пад вадой. Корміцца грызунамі, дробнымі капытнымі, чарапахамі, птушкамі, рыбай, маладымі алігатарамі. На чалавека нападае рэдка. У засуху зарываецца ў глей і ўпадае ў спячку. Яйцажывародная (28—42 дзіцяняты). Выкарыстоўваюць скуру, мяса і тлушч.

Анаконда.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМЕЯНО́СЕЦ

(лац. Ophiuchus),

экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркая зорка 2,1 візуальнай зорнай велічыні, 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

Сузор’і Змеяносец і Змяя.

т. 7, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)