Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пасны ’злосны, упарты, шкадлівы’, ка́пасць ’злосць’, на ка́пась ’на зло’ (Некр.; мазыр. Шн.). Укр. ка́посний, ка́пость ’тс’, ка́посник, ка́постити; рус. арханг. ка́постливый, ка́постный, ка́постун, цвяр., анеж. ка́постник. У выніку перастаноўкі зычных к…п < п…к з пакасць с *pakostь ’няправільнасць, памылковасць’ < ст.-слав. опако, паны ’адваротна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і прыладзіць. Злосць узяла Славу. Да вогнішча ён вярнуўся пахмуры. Моўчкі прыладкаваў кацялок над агнём. Шыловіч. От бы прыладкаваць і яго абедзвюх старэйшых [дачок] у нянькі. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́гчы сов.
1. отле́чь;
боль ~лёг — боль отлегла́;
злосць ~лягла́ — злость отлегла́;
2. спасть;
маро́з адлёг — моро́з спал;
◊ ~лягло́ ад сэ́рца — отлегло́ от се́рдца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумленне, злосць. На Веньяміна з павагай глядзелі нават хлопцы ў стракатых сарочках, некаторыя з якіх дагэтуль хмыкалі і паціскалі плячыма пасля яго жартаў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азмро́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Пацямнець, стаць змрочным, цёмным.
2. Стаць панурым, сумным (звычайна пра погляд, твар). // Стаць менш радасным з-за якога‑н. засмучэння, непрыемнасці. І вось радасць ужо азмрочылася, хоць чалавек спачатку і намагаўся адолець злосць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак., каго.
Увесці ў злосць каго‑н., прывесці ў стан злоснага раздражнення. [Валерава] клапатлівасць раззлавала мяне, але я зноў стрымалася. Савіцкі. Потым ужо .. [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́расць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць яраснага (у 2 знач.); разлютаванасць, раз’юшанасць, злоснасць. Ёсць радасць у ярасці бою. Жылка. Дзікая забава фашысцкіх бандытаў прывяла Палазка ў ярасць. Колас. У халодных ксяндзоўскіх вачах была не злосць, а звярыная ярасць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)