тэ́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́скідку, прысл.

Разм.

1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.

2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ар’ерга́рд ’частка войска ззаду асноўных сіл’ (БРС). З рус. арьергард (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое ў Пятроўскую эпоху запазычана з франц. arrière‑garde (Шанскі, 1, А, 157; Фасмер, 1, 92). На французскую крыніцу беларускага слова ўказвалі БМ, 43–44; Юрігелевіч, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Натальмаху́ ’няёмка, нязручна’: Ехаў натальмаху (Сцяшк. Сл.), трымаць натальмаху ’не датыкаючыся (да чаго-небудзь)’ (Сцяц.). Няясна, магчыма да тыльма ’бабка ў каня’, на тальмах (ехаць) ’ледзь трымаючыся (ехаць)’, параўн. (ехаць) на запятках ’прычапіўшыся ззаду (ехаць)’; або да польск. дыял. tylma ’ледзве, амаль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́чай ’лепш’ (Шат.). Са ст.-слав. паче ці царк.-слав. папе — параўнальная ступень ад ⁺пакъ, паки, ст.-слав. пакы ’назад, зноў’, якія звязваюцца генетычна з opaky, opako ’наадварот’, пакость, роднасныя да ст.-інд. apakaś ’збоку, ззаду’ (Праабражэнскі, 2, 6; Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ля, ‑і, ж.

Дарожная мера даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах. І вось самалёт у паветры. Міля за міляй застаецца ззаду канадская зямля. Філімонаў.

•••

Марская міля — умоўная мера даўжыні, роўная 1852 метрам.

[Англ. mile, ад лац. milia (мн. ад mille — тысяча).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Трохі скурчыцца; скурчыўшыся, прымасціцца дзе‑н. Стаіць на лузе між дубоў цыбаты бусел, Асенні дождж яго прыкурчыцца прымусіў. Русак. Ззаду, у галавах Алёшкі, прыкурчыўся Трусік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу або злёгку штурхець. Затое ж дзед Сёмка, як бог, Ідзе за працэсіяй ззаду. Паважны, не чуючы ног, Паштурхвае локцем Гарваду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгарну́цца, ‑гарнуся, ‑горнешся, ‑горнецца; зак.

1. Акрыць, ахінуць сябе чым‑н. Абгарнуцца плашчом.

2. Пакрыць, ахінуць сабой што‑н. Канец шаліка абгарнуўся па назе і абвіс дзесьці ззаду ажно да пят. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)