прылу́жжа, ‑а, н.

Мясцовасць, размешчаная вакол лугу, каля лугу. У лузе панавала дзівосная міратворная цішыня, якая, здавалася, .. не прымала ніводнага гуку з вёсак, што разбегліся ўдалечы па пагорках прылужжа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца кудлатым. Валасы кудлацяцца. □ Па небе сунуліся рваныя кудзелістыя хмары, і што ні хвіліна, то, здавалася, спускаліся ніжэй, кудлаціліся. Карпаў.

2. Зал. да кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскра́йні, ‑яя, ‑яе.

Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка. Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ктар, ‑а, м.

Той, хто чытае лекцыі. У пакой увайшоў лектар, нізенькі лысы чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў. Разумнае, светлае, вечнае сеяць Лектар вядомы прыехаў да нас. Непачаловіч.

[Ад лац. lector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляту́нак, ‑нка, м.

Разм. Мара, летуценне. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае. Звонак. Я люблю цябе тую, Якая ты ёсць, — У лятунках, трывогах і радасцях. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і макрата. [Дождж] нарабіў столькі макрэчы, што здавалася, вадою набрыняла нават жалеза на дахах. Васілёнак. Пасля сумнага туману і .. макрэчы сёння зноў паказалася сонца. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяні́ць, ‑маніць; незак.

Вылучаць прамені, выпраменьваць; разыходзіцца ў форме праменяў, блішчаць. Свяціла марознае сонца, якое, здавалася, прамяніла не цяпло, а холад. Шамякін. / у перан. ужыв. Уся постаць Свеціцца... Ласку праменіць... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Выпадзенне снегу (звычайна ў вялікай колькасці). Прыгожы вячэрні Мінск, асабліва пасля першага снегападу. Мыслівец. Вецер прыціх, і ў цішыні, здавалася, чуваць быў мяккі шолах снегападу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узае́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць узаемнага. // Узаемнае пачуццё (сімпатыі, дружбы, кахання і пад.). Гаснулі ў вокнах агеньчыкі. Стасіку здавалася, што гэта гаснуць у яго душы пробліскі светлых надзей на ўзаемнасць Ганусі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́гненны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і агнявы (у 1–4 знач.) і агністы. Дзікія крыкі жанчын і дзяцей чуліся з вогненнага пекла. Чорны. Здавалася, назаўсёды адышлі ў мінулае вогненныя партызанскія ночы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)