Дараві́зна ’падарунак’. У ст.-бел. мове даровізна ў значэнні ’падарунак, падаравальны запіс’ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. darowizna, вытворнае ад дзеяслова darować). Аб запазычанні гл. у Кюнэ, Poln., 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
занато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Кароткі запіс, нататка. [У Самуйлёнка] былі ўжо занатоўкі і планы, але пісьменнік адчуваў, што яшчэ павярхоўна ўяўляецца яму змест новага твора. Хведаровіч. Сеўшы ў дрызіну, Прыстром выцягнуў традыцыйны блакнот і зрабіў у ім кароткую занатоўку. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
датава́цца, ‑туецца; незак.
1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт. Арабей.
2. Зал. да датаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Журна́л ’кніга запісаў’, у пачатку XX ст. таксама ’часопіс’ (Гіст. лекс., 264). Рус. журна́л першапачаткова (пачатак XVIII ст.) ’дзённік, кніга дзённых запісаў’, потым (сярэдзіна XVIII ст.) ’літаратурнае выданне’ (Біржакова, Очерки, 167). Франц. journal ’дзённы запіс’, з XVII ст. ’выданне’, Блох-Вартбург, 347). Слова пашыралася ў большасці еўрап., у тым ліку слав. моў. У бел. з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пара́дны
I в разн. знач. пара́дный;
~нае шэ́сце — пара́дное ше́ствие;
~ная фо́рма — пара́дная фо́рма;
п. вы́гляд — пара́дный вид
II: п. за́піс ист. поря́дная за́пись;
~ная гра́мата — ист. поря́дная гра́мота
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адзна́ка, -і, ДМ -на́цы, мн. -і, -на́к, ж.
1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.
А. на карце.
А. ў дакументах.
2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.
Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.
3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.
Індывідуальная а. асобы.
4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.
Атрымаць выдатную адзнаку.
5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.
Дыплом з адзнакай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тыллё ‘лязо нажа’ (Касп.). Відаць, памылковы запіс, хутчэй — ‘тупая частка нажа’, параўн. тыльё (гл.), тылле́м — пра баранаванне перавернутай уверх зубамі бараной (пін., Сл. нар. мовы), дзе выступае форма Тв. скл. зборнага назоўніка ад тыл (гл.). Параўн. ід. tilek, tilik ‘заднік абутку’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ст.-польск. tylec ‘кароткі меч, стылет’, якое Сяткоўскі (Studia, 181) выводзіць з чэш. týlec ‘тупы бок вострых прылад (нажа, сякеры)’. Гл. тыльё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
налажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.
1. што. Палажыць зверху, паверх чаго-н; замацаваць што-н.
Н. зверху пліту.
Н. павязку.
Н. гіпс.
2. што. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак.
Н. рэзалюцыю.
3. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.
Н. воз сена.
4. што. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам; прызначыць што-н.
Н. штраф.
Н. спагнанне.
◊
Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.
Налажыць лапу (руку) на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.
|| незак. накла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. налажэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.
1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.
2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка. // Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля. // Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.
•••
Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).
[Фр. passeport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)