*Патвар, ст.-бел. потваръ, потварь (XV ст.) ’паклёп’, потварца, потворца (1507 г.) ’паклёпнік’, потварить ’паклёпнічаць’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. potwarz і potwarca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38 і 125), якія да прасл. potvorъ, tvoriti > тварыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэро́р ‘запалохванне пагрозамі або забойствам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычаны рознымі шляхамі інтэрнацыяналізм, мяркуецца, знаны з XIV ст., франц. terreur з лац. terror ‘страх, жах; тэрор’, звязаны з лац. terrēre ‘палохаць’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камі́сія ’група людзей як орган выканання пэўных задач’, ’орган дзяржаўнага кіравання’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.), ст.-бел. комисия, комисея, комисыя, коммиссия, конмисия ’камісія’ запазычаны са ст.-польск. komisja < ням. Kommission < франц. commission < лац. commissiō ’даручэнне’ (Слаўскі, 2, 386; Булыка, Запазыч., 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банда́ж. Рус. банда́ж (з XVIII ст.), укр. банда́ж. Запазычанне з франц. bandage ’павязка, бінт, бандаж’ (да bander ’перавязваць’; франц. дзеяслоў, запазычаны з герм.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 48; MESz, 1, 237). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 31–32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́та ’металічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēre ’прадказваць, прадракаць’. Monēta — эпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшка́ць ’жыць’, мяшканец ’жыхар’, мяшка́не ’часовы прытулак’, ’месца пражывання’ (Нас.), ’хата, жыллё’ (брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мешкати, мешканецъ, мешкане, мешканье ’тс’ (XIV, XVI стст.) запазычаны са ст.-польск. mieszkać, mieszkaniec, mieszkanie ’тс’ (Жураўскі, 10 (1), 1961, 40; Булыка, Запазыч., 202).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыверса́нт ’дыверсант’ (БРС). Рус. диве́рсант, укр. диверса́нт. З ням. Diversant ’тс’ (да Diversion ’дыверсія’). Таксама з ням. Diversion запазычаны бел. дыве́рсія, рус. диве́рсия, укр. диве́рсія (магчыма, праз польск. dywersja). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалдо́бак ’камяк (у ежы)’ (Касп.). Няясна. Параўн. жолуд, жалубаць (жалапаць), жаўлак, калдуны (БРС). Рус. колобок і пад. Спалучэнне ‑лд‑ можа ўказваць на запазычаны характар, але гэта не ўносіць пакуль што яснасці. Трэба адзначыць рус. ярасл. жёлды ’залоза’, звязанае з жёлвь ’жаўлак’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)