церушы́ць, церушу́, цяру́шыш, цяру́шыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што-н. сухое.

2. што і чым. Прымушаць што-н. сыпацца, падаць.

Ц. соль на хлеб.

3. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж).

|| наз. церушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нонпарэ́ль, ‑і, ж.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.

[Фр. nonparreille — непараўнальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіці́ць ‘сыпацца, імжэць (пра дробны дождж)’ (Юрч. Вытв.). Параўн. укр. ситі́ти ‘дажджыць, імжэць’, рус. сити́веньдробны дождж, імжа’, си́тник, ситу́ха, ситя́га ‘тс’, што, паводле Слаўскага (JP, 36, 73), звязаны з балг. си́тендробны’: си́тен дъжддробны дождж’, серб.-харв. си́тан ‘тс’ і выводзяцца ад *sito (гл. сіта). Гл. Трубачоў у Фасмер, 3, 628; ЕСУМ, 5, 245.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́бнасць ж.

1. ме́лкость, дро́бность;

2. ме́лкость;

3. убо́ристость;

1-3 см. дро́бны1, 5, 8

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дробна... (а таксама драбна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «дробны», напрыклад: дробнакаліберны, дробнаўласніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дробны жук-шкоднік бурага або чорнага колеру, які грызе драўніну і кару дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) вельмі малы, дробны, напр.: мікраінфаркт, мікрараён, мікрафільм, мікрачасцінка, мікрааўтамабіль, мікравыбух, мікрапрацэс, мікрарухавік, мікрасістэма;

2) адна мільённая частка той адзінкі, што называецца ў другой частцы слова, напр.: мікраампер, мікраволып, мікрарэнтген.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дыле́ць ’імжэць’ (Жд. 1). Няясна. Магчыма, звязана з дыл, дыло́к (гл.) ’мяккая мука, парашок’. Тады тут метафара (’дробны парашок, мука’ > ’дробны дожджык’ > ’імжэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маркіта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дробны гандляр харчовымі прыпасамі і прадметамі салдацкага ўжытку пры арміі ў 18–19 стст.

[Ням. Marketender.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

петы́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Дробны друкарскі шрыфт намерам у 8 пунктаў (каля 3 мм). // Тэкст, надрукаваны такім шрыфтам.

[Ад фр. petit — маленькі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)