Тры́паць ‘ісці паволі, робячы частыя крокі’ (ашм., Стан.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘лёгка ступаючы, ісці подбегам’ (Варл.), трып‑трып — аб хадзьбе частымі і дробнымі крокамі (в.-дзв., Сл. ПЗБ, Варл.), сюды ж трыэ́паті ‘ісці паволі’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. trỹpti ‘тупаць нагамі’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання, параўн. «звонкі» варыянт дры́паць ‘ісці, ступаючы часта і дробна’ (Скарбы) пры літ. drìbti ‘падаць, валіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захма́рыць 1, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць хмарным. Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы. Вялюгін. / у безас. ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара. Кірэенка.
2. перан.; каго-што. Засмуціць, замаркоціць. Пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла [Васіля]. Мележ.
захма́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.
Пачаць хмарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́маразь, ‑і, ж.
1. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор’е на галінах, дроце і пад. Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластам намаразі. Шамякін. Сцены і столь зямлянкі пакрывала намаразь. Сіняўскі.
2. Слой лёду на чым‑н. З імглістага неба пасыпаліся крупы — дробна і спорна. Яны тоненька пазвоньвалі ў празрыстыя, з намараззю шыбы. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, за што і без дап.
1. Час ад часу, злёгку, паціху цягнуць. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха .. не пераставала гаварыць. Лобан. [Чалавек] раскурваў люльку: прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. З-за Рамянкі пацягваў калючы вецер. Асіпенка. / у безас. ужыв. Там [у даліне] была ўжо засень, адтуль пацягвала вільготным халадком блізкай начы. Самуйлёнак.
2. Незак. да пацягнуць (у 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разахво́ціцца, ‑ахвочуся, ‑ахвоцішся, ‑ахвоціцца; зак.
Разм.
1. Пачаць адчуваць мацнейшую ахвоту, жаданне рабіць што‑н. [Хлопцы] паставілі кошыкі, а самі збіралі ягады і поўнымі жменямі кідалі ў рот.. І так разахвоціліся, што і на час забыліся. Паўлаў. / у вобразным ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара і ўсю наступную ноч. Кірэенка.
2. Страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Распутаў [каня Алесь], .. хацеў ўскочыць... Але нешта разахвоціўся — павёў, трымаючы за аброць. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі. Шамякін. Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку. Калюга.
2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.
саля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыту́нь, ‑ю, м.
1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой багата нікацінам. Садзіць тытунь. □ Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка.
2. Высушанае і дробна нарэзанае лісце і сцёблы гэтай расліны, якія ідуць на курэнне. Уважліва, усё з той жа бацькоўскай усмешкай слухаючы Васю, Леанід Ільіч набіў тытунём сваю люлечку з доўгім роўным цыбуком і запыхкаў дымам. Краўчанка. Бацька выйшаў за Антонам на вуліцу, аддаў яму на памяць тытунь з капшуком. Мыслівец.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́сіцца, трушуся, трусішся, трусіцца; незак.
Абл.
1. Дрыжаць ад страху, сцюжы і пад. [Рыль:] — Трусімся мы, але і знаку не падаём, што ў нас на мыслі. Колас.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Растрасацца, церушыцца. Салома трусілася з воза. // Падаць дробнымі кропелькамі. Усю раніцу трусіўся дожджык.
3. Трэсціся, едучы па дрогкай дарозе. Тры дні трусіўся на калёсах. □ Ванька з прарэхам пад пахай трусіцца на козлах. Караткевіч.
4. Бегчы трушком. І таксама, як .. [дзядзька Ахрэм], дробна трусіўся следам за ім яго неразлучны калматы таварыш. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́ ’мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́труха ’пацяруха’ (бар., шчуч., карэліц., смарг., іўеў., астрав., віл., швянч., даўг., в.-дзв., брасл., докш., паст., Сл. ПЗБ; сверж., З нар. сл.), гродз. потруха ’тс’ (Сцяшк. Сл.), патруха, патруха ’дробна пацёртае сена, дробная салома, адпаду сена’, ’дробязь, вымалачаныя каласы’ (Грыг., Сцяшк., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Нас., Касп., Др.-Падб., Шат.; в.-дзв., Шатал.). Укр. чаркас. потрух, польск. дыял. (з Варш. сл.) patrucha, potrucha ’тс’. Відаць, самай старой з вышэйпададзеных форм, утворанай паводле ўзору аналагічных балт. слоў: pä‑biros, pä‑kritos, pd‑šiupos, лат. pabiras ’тс’, будзе патруха — на гэта ўказвае яе пашырэнне: зах. і паўн.-зах. бел. гаворкі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. pa‑) ад труха (гл.). Форма патруха — у выніку кантамінацыі лексем патруха і труха, а патруха — вынік кантамінацыі лексем пацяруха (гл.) і питруха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)