напаўкало́нія, ‑і, ж.

Дзяржава, якая захоўвае фармальную самастойнасць, але ў эканамічных і палітычных адносінах залежыць ад імперыялістычных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халіфа́т, -а, Ма́це, м. (гіст.).

1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

2. мн. -ы, -аў. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф.

|| прым. халіфа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астраўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вострава. Астраўная тэрыторыя. Астраўная расліннасць. // Які знаходзіцца, размяшчаецца на востраве, астравах. Астраўная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

султа́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да султана ​1, належыць яму. Султанскі палац. // Які знаходзіцца пад уладай султана. Султанская дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніта́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. і спец. Аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае. Унітарная дзяржава. // Накіраваны на аб’яднанне; аб’яднальны. Унітарныя пераўтварэнні.

[Фр. unitaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ро́бур, ст.-бел. робуръдзяржава; магутнасць’ (1653 г.) < лац. rōbur ’тс’, роборовати ’падмацоўваць’, якое са ст.-польск. roborować ’зацвярджаць юрыдычна, завяраць’ < лац. rōborāre ’узмацняць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Гістарычна ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры і духоўнага аблічча.

Права нацый на самавызначэнне.

2. У некаторых спалучэннях: краіна, дзяржава.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прававы́ правово́й;

а́я свядо́масць — правово́е созна́ние;

п. пара́дак — правово́й поря́док;

а́я дзяржа́ва — правово́е госуда́рство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

федера́льный полит. федэра́льны;

федера́льное госуда́рство федэра́льная дзяржа́ва;

на федера́льных нача́лах на федэра́льных асно́вах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

султана́т, ‑а і ‑у, М ‑наце, м.

1. ‑а. Манархічная дзяржава, на чале якой стаіць султан ​1.

2. ‑у. Улада султана ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)