раскі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскі́дацца.

2. Не цэнячы чаго‑н., дарэмна траціць, не імкнуцца ўтрымаць што‑н. пры сабе; раскідацца. Раскідвацца грашыма. □ Хто яго [Хадкевіча] пусціць куды... такімі работнікамі не могуць раскідвацца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухаласту́ю, прысл.

Без карысных вынікаў, дарэмна. Матор працуе ўхаластую. □ Шафёр.. газануў — колы закруціліся ўхаластую, ні ўзад, ні ўперад. Гроднеў. Дзераш бачыць, што рабочыя многа працуюць ухаластую, рухаюцца ў беспарадку, і Дзераш падае ім ідэю канвеера. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переводи́тьIII несов.

1. (истреблять) разг. пераво́дзіць, зво́дзіць; вынішча́ць; знішча́ць; выво́дзіць;

2. (попусту тратить) разг. пераво́дзіць, дарэ́мна тра́ціць, марнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак., каго.

Увесці ў злосць каго‑н., прывесці ў стан злоснага раздражнення. [Валерава] клапатлівасць раззлавала мяне, але я зноў стрымалася. Савіцкі. Потым ужо .. [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

Г. пальчаткі.

2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

Г. надзею.

Г. слых.

3. Марна траціць што-н.

Дарэмна г. час.

4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

Г. сцежку.

|| зак. згубі́ць, згублю́, згу́біш, згу́біць; згу́блены.

Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.

Разм.

1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.

3. Зал. да глуміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. З гультаём ажаніцца — лепей задавіцца. З нар.

2. Падавіцца, удавіцца. — Вам не давядзецца плаціць пану .. і дзвесце дзесяцін зямлі вы зусім дарэмна атрымоўваеце. — Сам тую зямлю вазьмі! — Хай ён задавіцца той зямлёй! Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўда́ча, ‑ы, ж.

Адсутнасць удачы, поспеху. Паўдня прахадзілі мы дарэмна па лесе, так і не сустрэўшы ніводнага птушынага следу. Засмучаныя няўдачай, мы прыселі на паляне адпачыць. Ігнаценка. Бяссонныя ночы, творчае напружанне, праца, праца, няўдачы і пошукі — вось чым быў для .. [Веры] будынак тэатра. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аціра́цца (экспр.) ’хадзіць без справы, гультайнічаць’ (КТС), рус. разм. отираться. Ад аціраць, церці, параўн. аціраць бакі ’марнатравіць час’ (Юрч. Фраз., I), церціся ’губляцца, прападаць, хадзіць без справы па суседзях’ (Шат.), церці часдарэмна губляць час’ (Шат.); апошняе адпавядае рус. терять время і, магчыма, тлумачыць паходжанне рус. терять ’губляць’ ад церці (тереть), сувязь якіх устанаўлівае Фасмер, 4, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)