прыка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Казаць у дадатак да чаго‑н.; прыгаворваць. Парагатаў казак, а потым давай бізуном .. [мужыка] хвастаць... Лупіць і прыказвае: — Вось табе за тваю дурноту! Жонка поле арэ, а ты што робіш? Якімовіч. Сама .. [матка] стала галасіць над дзіцем ды прыказваць. Крапіва.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., што і чаго.
1. Купіць у дадатак да таго, што ўжо ёсць. — А я думаю прыкупіць трохі зямлі! — Чаму ж не! Калі ёсць завошта, мо і купіш. Галавач.
2. У некаторых картачных гульнях — атрымаць у якасці прыкупу.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
давяршэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.
•••
У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дапаўне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапаўняць — дапоўніць.
2. Дадатак, дабаўка да чаго‑н. Дапаўненне да інструкцыі. Унесці папраўкі і дапаўненні ў рэзалюцыю.
3. Даданы член сказа, выражаны назоўнікам ускоснага склону або іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка. Прамое дапаўненне. Ускоснас дапаўненне.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Забе́л ’зашчэп у бервяне пры адпілоўванні’ (Бяльк.). Рус. арханг. забе́л ’ачышчаная ад кары вяршыня кала’. Бяссуфіксны наз ад дзеяслова забяліць, як і забел ’дадатак у ежу’ (Касп.). Параўн. чэш. záběl ’пена пры квашанні піва і інш.’ Пры ачышчэнні ад кары дрэва робіцца белым, адкуль і забел. Гл. белы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мале́зны ’вельмі малы’ (астр., Сл. ПЗБ). Зах.-укр. мале́зний ’малы, дробязны’. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑езн‑ (‑эзн‑) са значэннем высокай меры якасці (Бел. гр.₂, 1, 310). Бел.-зах.-укр. ізалекса. Дадатак да суфікса ‑н‑ (тут ‑ез‑) у бел. гаворках мяняецца, параўск. малесы, малёхтанечкі і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
апрача́, прыназ. з Р.
1. За выключэннем каго‑, чаго‑н. Усе партызаны, апрача сакратара, былі незнаёмыя людзі. Шамякін.
2. Звыш чаго‑н., у дадатак да чаго‑н. На папялішчы, апрача печы, тарчалі шкілеты абгарэлых жалезных ложкаў. Якімовіч.
•••
Апрача таго (у знач. пабочн.) — акрамя таго, да таго ж.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прыкрыць, прысылаць зямлёй. Прыкапаць яблыні. □ Трактар загналі ў гушчар, прыкрыўшы саломай, прыкапалі зямлёй. Шахавец. [Сяргееў:] — Дадому вінтовак не насіце і так скажыце другім. Прыкапалі, запомнілі, у якім месцы, і ўсё. Федасеенка.
2. і чаго. Дакапаць, накапаць у дадатак. Прыкапаць бульбы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. пераважна мн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.
2. Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч. Пестрак. Не так шкода, як невыгода. Прыказка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
падчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Разм. Пачытаць выбарачна, у дадатак да раней прачытанага. Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы. Колас.
2. Спец. Прачытаць услых тэкст арыгінала з тым, каб другая асоба пры гэтым зверыла тэкст копіі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)