анало́й, ‑ю, м.

Высокі столік у царкве, з пакатым верхам, на які кладуць у часе набажэнства кнігі, абразы і іншыя прадметы. Дзяк гэтак спалохаўся, што прысеў за аналой, на якім ляжалі кніжкі, і пазіраў на дзверы, ці ўцякаюць людзі. Чарот.

[Грэч. analogion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Стаміць, змучыць (каня), увагнаць у пену.

замылі́ць, ‑лю́, ‑лі́ш, ‑лі́ць; зак., што.

Разм. Падтуліць, сцяць (пра вусны). [Сяргейка] нічога не адказаў Ясю, загадкава замыліў вусны, завярнуўся і гэтак жа павольна, як і раней, пайшоў дахаты. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́цце, ‑я, н., зб.

Абл.

1. Маладыя тонкія ліпы. Мой бацька хадзіў у лес рэзаць луцце — трэба было на лапці лыка. Сачанка.

2. Лыка маладых ліп. Шаруе [Ганька] рукі, шыю, вушы. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ ліпавым луццем ногі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвыр, ‑у, м.

Разм. Тое, што і жвір. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам. Чорны. [Параска:] — Запражыце, цётка, каня ды чвыру вазы са два на дарогу вывезіце. Лобан. Прыступкі ганка свяціліся тады залацістай жаўцізной — гэтак бабка Настуся вышароўвала іх з чвырам. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блынька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш.-ласк. да яблыня; невялікая яблыня. Маладыя яблынькі.. самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны. Гэтак хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сюго́-о-о-о!гэтак пастух заве статак у лесе’, сюго́каць ’моцна крычаць у лесе’ (Варл.). Выклічнік, першую частку якога можна суаднесці з сю-сю-сю ’падзыўныя словы для кароў’ (гл.), другую — з узмацняльнай часціцай ‑га, параўн. выклічнік цю‑га! (гл.). Параўн. рус. дыял. сыга, сыго для адгону рагатай жывёлы, якое Германовіч (Междом., 68) звязвае з назвамі быка, каровы, вала ў цюрк. сыгыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́каць1 ’часта ўжываць слова так, падтакваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). Укр. та́кати ’згаджацца; падтакваць’, рус. та́кать ’тс’. Да так, гл. Паводле Фасмера (4, 12), стараж.-рус. такати ’згаджацца’ ўтворана ад такогэтак’; сюды ж аналагічнае рус. да́кать.

Та́каць2 ’рытмічна тахкаць, стукаць’ (ТСБМ). Укр. та́кати ’тс’, дыял. ’кракаць, кахкаць (пра гусей)’, дзіц. так‑так ’качка’ (Горбач, Дитяч.), рус. та́кать ’тахкаць’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зае́здзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Знясіліць частай і працяглай яздой, работай. Заездзіць каня. // перан. Разм. Змучыць непасільнай работай. Кулак Лукаш на цагельні гэтак заездзіў парабка Івана Заіку, што той не пікне. Сабаленка.

зае́здзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачаць ездзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круць-верць, выкл. у знач. вык.

Ужываецца для абазначэння хуткіх рухаў, раптоўных паваротаў у розныя бакі. Сымон ні на хвілінку спакойна не ўседзіць. Круць-верць галавой ва ўсе бакі. Бядуля.

•••

Хоць круць-верць, хоць верць-круць — ці так ці гэтак, усё роўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першаэлеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Першы асноўны элемент, састаўная частка чаго‑н. Слова — першаэлемент літаратуры. □ Таму кожны цывілізаваны народ гэтак высока цэніць і аберагае як сваю мову, так і сваю песню, бо ў іх змяшчаюцца першаэлементы культуры нацыі, выяўляецца яе самабытнасць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)