струг 1, ‑а, м.
1. Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем; агульная назва інструментаў для стругання.
2. Землярыйная машына, якая зразае грунт слаямі пры дапамозе нажа.
струг 2, ‑а, м.
Уст. Драўлянае рачное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́няць, выму, вымеш, выме; зак., што.
1. Дастаць адкуль‑н., з чаго‑н. Выняць газеты з паштовай скрынкі. □ Маладзіца выняла з печы чыгунок і паставіла на стол. Мележ. [Пячнік] спрытна пастукаў малатком па сценцы.., выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам. Даніленка. // Выставіць што‑н. устаўленае. Выняць дубэльты з вокнаў. // Выцягнуць, выслабаніць што‑н. Выняць нагу са стрэмя.
2. Спец. Вычарпаць (зямлю, грунт) каўшом. Выняць грунт з катлавана.
•••
Выняць душу — а) давесці да смерці; б) маральна замучыць, знясіліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плянт ’пляц’ (старое) (зэльв., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам плянтаваць (гл.) з польск. plan ’сядзіба, участак’. Менш верагодная сувязь з літ. plentas, plenta(s) ’глеба, грунт’ (адносна паходжання гл. Фрэнкель, 616), якія Бязлай (Razpr. SANU, 7, 166) параўноўвае са славен. oplat (< *o‑plęt): v opłat vreči ’кінуць у зямлю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.
2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шурф, ‑а, м.
Спец. Вертыкальная або нахіленая падземная вырабатка для разведвання залягання карысных выкапняў, вентыляцыі, узрыўных работ і пад., якая ідзе з паверхні зямлі і мае невялікую глыбіню. На трасе ўжо шуфры закладзены, — Для пробы ўзяты грунт. Астрэйка.
[Ням. Schurf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зандзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Даследаваць пры дапамозе зонда (у 1 знач.). Зандзіраваць рану.
2. Даследаваць падглебу пры дапамозе зонда (у 2 знач.). Зандзіраваць грунт.
3. перан. Разведваць, распытваць.
•••
Зандзіраваць глебу — старацца разведаць што‑н., каб вызначыць шансы на поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аснова, падстава, глеба, грунт, база, падмурак, фундамент; устоі (мн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ба́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.
2. Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.
•••
Байды біць гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі. // Добра ўбіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы — загрукаталі раптам на ўвесь завулак. Чыгрынаў. [Малы:] — Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны. Бажко. / у перан. ужыв. Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія. Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́садзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.
В. пасажыраў.
В. дэсант.
2. што. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).
В. памідоры з парнікоў.
В. кветкі ў грунт.
3. што чым. Пасадзіць вакол чаго-н.
В. пляцоўку кустамі.
4. што. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).
В. дзверы.
|| незак. выса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выса́джванне, -я, н. і вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)