хво́расць, ‑і, ж.

Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан. Хворасць у дзеда з гадамі не прайшла, а большала. Сачанка. У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пратаць ’прыбраць, памыць, падмесці’ (Касп., Дзмітр., Шн., 1); ’збіць’ (Нас.); ’ачысціць студню ад гразі, хлеў ад гною і г. д.’ (Бір. Дзярж.). Гл. пратаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агу́льна, прысл.

1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей.

2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: печ, як столь, і сцены, лавы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Вехаць для змывання гразі. Мыць плечы мачалкай. □ Юрка даў Люсі мачалку, другой узброіўся сам, і яны ўдваіх пачалі шараваць бітоны. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які распацеў, спацелы. [Музыканты] выходзілі за кулісы, і распацелыя ад танцаў хлопцы падносілі ім па шклянцы гарэлкі. Прокша. [Старшыня] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.

2. Ісці па чым-н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).

4. Па́даць, утвараючы глухі, мяккі гук.

|| аднакр. чвя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. чвя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлёпаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго (што), па чым і чым. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.

Ш. па руцэ.

Ш. вёсламі па вадзе.

Ш. басаножкамі.

2. Тое, што і шлёпацца (разм.).

Ш. у гразь.

3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).

Ш. па гразі.

|| аднакр. шлёпнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).

|| наз. шлёпанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Капнуць. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле, — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. — Поле ж пустое: капарні нагою — і жоўтага пяску дастанеш». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёпкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хлюпацца па лужынах, гразі, балоце і пад. Калі Юрка павёў рукамі па твары — твар быў мокры. «Вадой, мусіць, запырскаў, калі цёпкаўся нагамі па лужынах», — падумаў ён. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)