закліна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць.
2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!» Ляпёшкін.
3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.
4. Праклён, лаянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.
2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.
3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.
4. Зал. да важыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца; незак.
1. на што, з інф., без дап. і са злуч. «што». Мець спадзяванне, надзею на што-н.
С. на атрыманне прэміі.
Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.
2. на каго-што. Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.
Спадзяюся на свайго сына.
3. у форме 1 ас. адз. цяпер. спадзяю́ся ўжыв. ў знач. пабочн. сл. Выражае ўпэўненасць.
Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.
|| зак. паспадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паваро́чацца 1, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Вярнуцца, прыйсці, прыехаць назад — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [сяляне] паварочаліся адвячоркам, .. а некаторыя дык і зусім на змярканні. Крапіва.
паваро́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Варочацца з боку на бок некаторы час.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абярнуцца, упасці, пападаць — пра ўсё, многае. Усе збанкі паварочаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Разгадаць, уразумець што‑н. Нарэшце і старая Арцюшыха раскумекала, у чым справа. Сабаленка. Спачатку, пакуль не разабраўся, усё здавалася як бы лепшым, калі ж раскумекаў, ды захацеў вярнуцца назад, ужо да Саветаў, — не ўдалося ў той час прабіцца дамоў з таго далёкага свету. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмначы, прысл.
Разм. Цёмнай парой; зацемна. [Юрка] выйшаў з дому цёмначы, яшчэ над лесам стаяла ноч. Чарнышэвіч. — А звычайна калі ён [Мішэль] прыходзіў? — Як вячэрняя паверка канчаецца. Каб паспець і ў мяне пабыць, і яшчэ цёмначы назад, у лагер вярнуцца... Сачанка. // У цемнаце. — Завод вунь там, зусім блізка ад шашы. — Цёмначы не заўважыў, — сумеўшыся, апраўдваўся хлапец. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пепели́ще ср.
1. (пожарище) уст. пажа́рышча, -шча ср., папялі́шча, -шча ср.;
2. уст. ро́дны кут, бацько́ўскі дом;
верну́ться на ста́рое пепели́ще вярну́цца ў ро́дны кут (бацько́ўскі дом).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
полпути́ м. паўдаро́гі ж., палаві́на даро́гі;
верну́ться с полпути́ вярну́цца з паўдаро́гі;
пе́рвые полпути́ мы прошли́ легко́ пе́ршую палаві́ну даро́гі мы прайшлі́ лёгка;
◊
на полпути́ на паўдаро́зе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зла́зіць 1, злажу, злазіш, злазіць.
Незак. да злезці.
зла́зіць 2, злажу, злазіш, злазіць; зак.
1. Узлезшы на што‑н. або спусціўшыся куды‑н., пабыць там і вярнуцца назад. Злазіць на гарышча. Злазіць у склеп.
2. Засунуць куды‑н. руку (рукі), каб узяць што‑н. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахвальба́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Выхваленне сваімі справамі, учынкамі і пад.; самахвальства. Сцяпану хацелася расказаць дзяўчыне, што вось ён толькі што ўратаваў ад смерці дзіця.. Але ён баяўся, каб гэта не прагучэла пахвальбой, і змаўчаў. Шамякін.
2. Тое, што і пахвала. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, .. вярнуцца яшчэ загадзя ў атрад і выслухаць пахвальбу і падзяку камандзіра. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)