вары́цца, варыцца; незак.

1. Гатавацца кіпячэннем на агні. У адным катле варыўся абед, у другім цэлы дзень кіпела вада. Чорны.

2. Зал. да варыць.

•••

Варыцца ў сваім (уласным) саку — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.

2. Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццёвы

1. в разн. знач. жи́зненный;

ж. шлях — жи́зненный путь;

ж. во́пыт — жи́зненный о́пыт;

~выя інтарэ́сы — жи́зненные интере́сы;

2. (обыденный) жите́йский;

ж. эліксі́р — жи́зненный эликси́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.

2. у знач. наз. гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; набі; -біты; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

Н. цвікоў.

2. што. Напоўніць, напхаць чым-н.

Н. мяшок травой.

3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

Н. абруч на бочку.

4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

Н. шкла.

5. каго. Нанесці пабоі.

Нехта моцна набіў хлопца.

6. што. Ударамі прычыніць шкоду.

Н. гуз на лбе.

7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць (жывёл, птушак і пад.).

Н. качак.

8. што. Зарадзіць зброю з дула.

Н. стрэльбу.

9. Зрабіць узор асобым спосабам (спец.).

Н. рысунак на тканіне.

Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3, 6—9 знач.).

|| наз. набіва́нне, -я, н. і набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 3, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сок, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў.

Кляновы с.

Страўнікавы с.

2. Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў.

Купіць вінаграднага соку.

Варыцца ў сваім саку (неадабр.) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.

Выціснуць усе сокі з каго-н. — абяссіліць празмернай работай.

У самым саку (разм.) — у росквіце фізічных сіл.

|| прым. со́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, працягваецца шмат гадоў. Шматгадовая дзейнасць. Шматгадовы вопыт.

2. Спец. Які расце некалькі ці шмат гадоў (пра расліны). Шматгадовыя травы. □ Уся плошча забрукавана, акаймавана гранітам і абсаджана шматгадовымі ліпамі. «Беларусь». Для прыгатавання сенажу ўсюды выкарыстоўваецца атава сеяных шматгадовых і прыродных траў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́чай ‘дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды сыплюць збожжа’ (Сцяшк.), туча́й ‘тс’ (круп., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. палес. течайа́ ‘тс’. Зыходнай формай лічыцца дуча́й ‘тс’ (гл.), якое праз польскую мову (duczaj, ducza ‘тс’) запазычана з італ. doccia, doccio ‘жолаб, латок для вады’; пра мажлівасць кантамінацыі і запазычаны характар назваў рэаліі сведчыць, хутчэй за ўсё, і незвычайная варыянтнасць у фармальным і семантычным плане, гл. Аніч., Вопыт, 141; Ніканч., Єндем., 42, 96. Параўн. лечая, якая, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вопыт работы ў якой‑н. галіне. Вопытныя кадры. Вопытны праваднік. Вопытны шафёр. // З багатым жыццёвым вопытам; з пэўнымі навыкамі. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч. Наперадзе бег.. [леснікоў] неразлучны спадарожнік, — разумны і вопытны сабака. Шчарбатаў. // Спрактыкаваны, натрэніраваны (пра зрок, слых). Вопытнае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.

Н. галля.

Н. цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць.

Н. галінку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).

Н. унука на сталярства.

Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)