пратапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Пракласці частай хадзьбой (дарожку, сцежку і пад.). — [Рысь] ведала, што сцежку пратапталі алені і што тут яны адзін за адным на вадапой ходзяць. В. Вольскі. [Васіль:] — Я многа, брат, тут сцежак пратаптаў. За вайну ўсё было зарасло. Шамякін.
2. Працерці, пранасіць хадзьбой. Пратаптаць боты.
3. Таптаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зглумі́ць, зглумлю, зглуміш, зглуміць; зак., што.
Разм.
1. Страціць без карысці; папсаваць, перавесці. Зглуміць дабро. □ Колькі за вайну зглумілі сталі! Ты прыкінь, таварыш, як і я: Тысячу мастоў пабудавалі б Праз любы вялікі акіян. Панчанка. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагале́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
1. Агаліцца, стаць больш голым (аб лесе, полі і пад.) — пра ўсё, многае. Сады пагалелі. // Стаць, зрабіцца пустымі, бязлюднымі — пра ўсё, многае. Так, дорага абышлася народу гэтая блакада. Вёскі пагалелі канчаткова, людзі туліліся ў лесе. Лось.
2. перан. Стаць бедным, збяднець — пра ўсіх, многіх. Людзі пагалелі за вайну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́паршчык, ‑а, м.
1. У некаторых родах войск Савецкай Арміі — воінскае званне асоб, якія дабравольна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну. // Асоба, якая носіць гэта званне.
2. У царскай арміі — самы малодшы афіцэрскі чын. // Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́льбішча, ‑а, н.
Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў. «Беларусь». Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб’ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, нарадзіла імперыялісцкую вайну. Ленін.
2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб’ектывізму. Аб’ектыўны вывад. □ Ніводзін аб’ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым. Брэжнеў.
•••
Аб’ектыўная ісціна гл. ісціна.
Аб’ектыўная рэальнасць гл. рэальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміса́р, ‑а, м.
1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, арганізацыйнымі, адміністрацыйнымі функцыямі. Батальённы камісар. Ваенны камісар. Народны камісар. □ У вайну Пракоп Пракопавіч партызаніў: спачатку быў камандзірам атрада, .. пасля — камісарам брыгады. Шамякін.
2. За мяжой і ў Расіі ў 18 — пачатку 20 стст. — чыноўнік, які выконвае паліцэйскія функцыі; прыстаў. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас.
[Фр. commissaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́сячнік, ‑а, м.
1. Разм. уст. Багацей, уладальнік тысячнага капіталу. [Старыцкі:] Вазьмі хоць Дзеркача — ёсць тут такі: Быў тысячнік, а стаў мільёншчыкам за вайну. Клімковіч.
2. Разм. Перадавы рабочы, калгаснік, які выконвае дзесяць і больш норм выпрацоўкі за змену. Вопыт тысячнікаў.
3. Разм. Той, хто налятаў, наездзіў тысячу кіламетраў, зрабіў тысячу скачкоў з парашутам і пад. Шафёр-тысячнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1. ад чаго і з інф. Адвыкнуць ад чаго‑н. Колькі ні смяяліся з .. [Якавенкі] таварышы, ён усё не мог адвучыцца ад гэтага нязграбнага жэста. Мележ. Адвучылася смяяцца [Малання] за вайну, дык і цяпер яшчэ ўсё не наважыцца. Кулакоўскі.
2. Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца. Адвучылася Люба ў гімназіі. І радасна адначасна было ад гэтага і сумна. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)