прайдо́ха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑досе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прайдзісвет. Бяздарны чалавек, прайдоха і лайдак, На нейкі важны баль прабраўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.

2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.

•••

Капітальная сцяна гл. сцяна.

Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́дны, -ая, -ае.

1. Трывалы, надзейны, добра зроблены.

Салідная пабудова.

2. Грунтоўны, важны, глыбокі, сур’ёзны, прадстаўнічы.

Салідная фігура.

Салідная ўстанова.

Салідная адукацыя.

3. Пра ўзрост: не малады, сталы.

Жанчына саліднага ўзросту.

4. Значны па велічыні, памеры, сіле і пад.

Салідныя грошы.

5. Мажны, поўны (пра чалавека).

Саліднай камплекцыі.

|| наз. салі́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Важкі1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.

Важкі2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Важкі3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стратэгі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які задавальняе патрабаванні стратэгіі, важны для ажыццяўлення асноўных ваенных задач. Стратэгічнае будаўніцтва. Стратэгічны пункт. Стратэгічныя рэзервы. // Які мае адносіны да дзеяння буйных воінскіх злучэнняў або ўсёй арміі. Стратэгічны фронт. Стратэгічная авіяцыя. Стратэгічны тыл.

2. Які мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй. Стратэгічныя планы. □ Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці. Зарэцкі.

3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім‑н. этапе. Стратэгічны план партыі.

•••

Стратэгічная сыравіна гл. сыравіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немалава́жны, ‑ая, ‑ае.

Даволі важны, значны. З размоў.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка. Немалаважную ролю ў пашырэнні ўсяго новага, перадавога маглі б адыграць асабістыя сустрэчы спецыялістаў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знамяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Важны, выдатны па значэнню. Знамянальная дата. Знамянальныя падзеі.

2. Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне. Усе глядзелі на сцягі, як на нейкую знамянальную з’яву. Шамякін.

3. Які мае самастойнае значэнне. Знамянальныя часціны мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́жніца ’важнасць; важная асоба’ (іран.) (Гарэц.). Да важны1 суфікс жаночага роду ‑іца.

Важні́ца ’вагавая’ (З нар. сл.). Да *ваг‑ьн‑іца < вага. Параўн. іншыя назвы месца, дзе важаць: вагавая (БРС), важыўня (Бяльк.), вагільнік (З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пава́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Важны, поўны годнасці, самавітасці. Сама [Гайная] трымала лейцы і сядзела гордая, паважная, як на троне. Шамякін. Каржакаватыя, паважныя дубы як бы застылі ў спрадвечным спакоі. Навуменка. // Разм. Вельмі важны; уплывовы. У кабінеце Пятра Іванавіча, дырэктара даволі паважнай установы, сядзеў галоўны бухгалтар Васіль Сазонавіч. Арабей.

2. Спакойны, няспешны, павольны. Паважныя рухі. □ Голас .. [Мікіты] стаў званчэйшы, а тэмп чытання больш паважны. Колас. Грузкай паважнай хадою прайшоў Няслаўскі разы два па пакоі. Мурашка.

3. Старэчы (пра ўзрост). Але нішто не кранала лорда. Мо таму быў прычынай больш чым паважны ўзрост. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальяжны ’няспешны, здаволены’ (КТС): «Дзед ішоў на дзіва вальяжны і прыгожы» (У. Караткевіч). Параўн. рус. вальяжный ’які ідзе няспешна, нетаропка’. Рус. вальяжный ’грузны, тоўсты, непаваротлівы, вельмі важны’. Фасмер (1, 271) услед за Праабражэнскім (1, 63) звязвае з *вальяга < валить. Іншая версія: рус. вальяжный < льячный (Даль, 1, 163; Шанскі, 1, В, 15). Акрамя ўказаных, слова мае шэраг значэнняў: ’масіўны, моцны; разны, прыгожа выраблены’ і звязваецца з дзеясловам вальяжиться ’важнічаць, фанабэрыцца’. Магчыма, бел. слова з’яўляецца русізмам. Варта ўказаць на ўкр. валежнийважны’ (Грынч., 1, 123), якое Рудніцкі (1, 299) лічыць магчымым вытлумачыць як кантамінацыю ўкр. валечный (< польск. waleczny) і ўкр. важний.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)