прэм’е́р, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і прэм’ер-міністр.
2. Акцёр, які выконвае першыя, галоўныя ролі. Апрача абвешчаных артыстаў, у сённяшнім канцэрце бярэ ўдзел выдатны артыст, прэм’ер імператарскіх тэатраў Павел Юткевіч. Мікуліч.
[Ад фр. premier — першы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віртуо́з ’артыст, які дасканала валодае тэхнікай свайго майстэрства’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виртуо́з (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. virtuose < іт. virtuoso ’выдатны, моцны, дабрачынны’ (Шанскі, 1, В, 103–104). Фасмер (1, 319 выводзіць рус. лексему з іт. virtuoso < лац. virtus ’дабрачыннасць’. Сюды ж віртуозны, віртуознасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ілюзіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паслядоўнік ілюзіянізму (у 1 знач.).
2. Цыркавы і эстрадны артыст, які валодае майстэрствам ілюзіянізму (у 2 знач.); фокуснік. Дакладна і без напружання выступаў з запаленымі цыгарамі ілюзіяніст. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эквілібры́ст, ‑а, М ‑спе, м.
Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай. Найбольшым поспехам у праграме нямецкіх артыстаў карысталася дасканалае віртуознае майстэрства таленавітага эквілібрыста Марко. «Беларусь». // перан. Чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́нтрык 1, ‑а, м.
1. Артыст, які выконвае эксцэнтрычныя нумары.
2. Уст. Чалавек з дзівацтвамі.
[Фр. excentrique.]
эксцэ́нтрык 2, ‑а, м.
Спец. Круглы дыск, які круціцца вакол сваёй асі, што размешчана не ў цэнтры, а збоку.
[Фр. excentrique ад лац. ex — з, па-за і centrum — цэнтр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніпуля́тар, ‑а, м.
1. Чалавек, які робіць розныя маніпуляцыі. // Цыркавы артыст-фокуспік.
2. Спец. Тэлеграфны ключ або прыстасаванне для перадачы тэлеграфных сігналаў.
3. Спец. Прыстасаванне для рэгуліроўкі складаных вытворчых працэсаў (выкарыстоўваецца на пультах кіравання, у дыспетчарскіх і г. д.).
[Фр. manipulateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гастралёр, ‑а, м.
1. Артыст, які прыехаў на гастролі. Гастралёры выступалі на летняй эстрадзе.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які часта мяняе месца работы; лятун. Кажуць, зноўку Ян без месца: За каршэнь яго ўзялі, У месца мяккае каленцам Гастралёру паддалі! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарб, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. звычайна мн. Грошы, каштоўныя дарагія рэчы, каштоўнасці, схаваныя дзе-н.
Незлічоныя скарбы і багацце.
2. перан.; звычайна мн. Духоўныя і культурныя каштоўнасці (кніжн.).
Скарбы духоўнай культуры беларускага народа.
3. перан. Пра каго-, што-н. вельмі вялікай вартасці.
Гэты артыст — сапраўдны с.
4. Багацце, маёмасць, хатнія рэчы.
Уласны с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. што. Сыграць паўторна.
П. партыю.
2. перан., што. Вырашыць па-іншаму, зрабіць інакш, змяніць (разм.).
Яны ўдвух перайгралі тую справу.
3. што. Сыграць усё, многае.
П. усе п’есы.
4. без дап. Сыграць ролю ненатуральна, перабіраючы меру (разм.).
У гэтай сцэне артыст яўна перайграў.
|| незак. пераі́грываць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераі́грыванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)