салёна,

1. Прысл. да салёны (у 2, 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне салёнага смаку. У роце салёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак.

1. што. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць.

Раса халодзіць ногі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Выклікаць адчуванне холаду.

Вецер дзьмуў у спіну і прыемна халадзіў.

Страх халадзіў кроў у жылах (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сцюдзя́нка ’мята, Mentha crispa L.’ (Кіс.). Да папярэдняга; у выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. сцюдзёная мята ’мята перцавая’ (паст., Сл. ПЗБ) і іншую назву мята халодная ’тс’ (Кіс.), што перадаюць адчуванне холаду пры спажыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.

Пачаць кружыцца.

•••

Галава закружылася гл. галава.

Закружылася (закруцілася) у галаве ў каго — пра адчуванне кім‑н. галавакружэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́зыў, ‑зыву, м.

Адчуванне якой‑н. фізіялагічнай патрэбы. Трэск мацнее. Пахне крывёю.. [Кірыла] доўга баіцца глянуць на стол. Першы позыў на рвоту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакатава́нне, ‑я, н.

Катаванне самога сябе; прычыненне сабе фізічных або маральных пакут. Адчуванне віны даводзіла.. [Сымона Карызну] да страшэнных згрызот, да душэўнага самакатавання. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смысл ‘розум’ (Нас.), смы́сліць ‘разумець, цяміць’ (Нас.), змысл ‘сэнс’ (Байк. і Некр.), смы́сел ‘сэнс, значэнне; розум’, смы́сьліць ‘разумець, цяміць’ (Некр. і Байк.), змысьля́ць ‘здумляць’ (Ласт.). Параўн. укр. смисл ‘сэнс, разуменне, сутнасць, карысць’, ‘сэнс, розум’, рус. смысл, смы́слить ‘разумець’, польск. smysl, zmysłадчуванне, розум, сэнс’, н.-луж., в.-луж. zmysł ‘тс’, чэш. smysl ‘тс’, славац. zmysel ‘сэнс, розум, адчуванне, разуменне’, серб.-харв. сми̑сао ‘сэнс, значэнне, схільнасць’, славен. smísel ‘сэнс’, балг. сми́съл ‘сэнс, мэта, змест, карысць’, ст.-слав. съмыслъ ‘думка, намер, погляд’. Поствербальнае ўтварэнне ад *sъmysliti < mysliti (гл. мысль) (Махэк₂, 385). Гл. яшчэ Сной₁, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -жа́р; -раны; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім.

Плады абцяжарылі дрэўцы.

2. Выклікаць адчуванне стомленасці.

Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.

3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.

А. даручэннямі, просьбамі.

|| незак. абцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абцяжа́ранне, -я, н. і абцяжа́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжа́р, -у, м.

1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага.

Ц. ношы.

2. Груз вялікай вагі.

3. перан. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым-н. адказным, непрыемным і пад.

4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага (у целе, галаве і пад.).

Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́цца, госціцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра стан, адчуванне каго‑н. у гасцях. — Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)